В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
katuxa65789
katuxa65789
07.03.2023 05:47 •  Беларуская мова

Чаму вучыць Уладзимир Караткевич "Лисце Каштанау"?

Показать ответ
Ответ:
dianochkashiba
dianochkashiba
23.03.2022 14:14

1)Вершы пра маму
Мілая матуля

Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".
(Леанід Пранчак)

Матуліны рукі

З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка -
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
І сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі -
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.
(Вера Вярба)

Ната маму любіць надта

Мама мые раму,
Ходзіць мама ў краму.
І ў дачушкі Наты
Цэлы дзень заняты:
То шукае
маму,
То гукае
маму:
— Мама,
дзе піжама?
— Мама,
дзе панама?
— Мама,
дзе праграма?..
Мама.
Мама.
Мама.
Ледзь прачнецца Ната,
Шуму поўна хата,
Поўна шуму, гаму,
Бо дачушка Ната
Надта
Любіць маму!
(Рыгор Барадулін)

Дарагое імя

Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! -
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.
(Мікола Хведаровіч)

Свята мам

Сёння свята нашых мам:
Прыйдуць мамы ў госці к нам.
Мы ўсім садам іх чакалі,
Падарункі рыхтавалі.
Хто хусцінку вышываў,
Хто карцінку маляваў,
Кожнай маме - падарунак,
Кожнай маме - пацалунак.
Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песьню заспяваем.
Вельмі рад, вельмі рад
Мам сустрэць дзіцячы сад.
(Артур Вольскі)

Наша матулька

Ад калыскі-люлькі ўтульнай
Дзень і ноч - па гэты час -
Наша мілая матулька
Клапацілася пра нас.
Малаком усмак паіла,
Укладала песьняй спаць,
Роднай моваю вучыла
Словы добрыя казаць.
(Ніл Гілевіч - з К. Вялічкава)

Я і мама
Не пайду гуляць я сёння:
Мама хворая мая.
Ёй ніхто на белым свеце
Не паможа лепш, чым я.
Клапачуся я, і мама
Кажа:
— Стала мне лягчэй.
Ад тваёй увагі шчырай
Я папраўлюся хутчэй.
(Георгій Качахідзе)

Мама
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцна пацалуе,
І прамовіць ласкавае слоўца,
І сама засвеціцца - як сонца!

0,0(0 оценок)
Ответ:
pepsy94zm
pepsy94zm
15.02.2020 00:35
Узоры пейзажная лірыкі купалы- гэта усім вядомыя вершы \"дзве таполі\", \"адцвітанне\", \"жніво\" і іншыя. для мяне ж выдатнейшы ўзор пейзажнай лірыкі купалы- верш \"явар і каліна\". песняй вясны лебядзінаю, скінуўшы зімнія чары, шэпчуцца явар з калінаю ў сумная даліне над ярам. тым, хто цікавіцца творчасцю беларускага песняра, хто хацеў бы спасцігнуць усю глыбіню яго паэзіі, я бы параіла не пакінуць без увагі, абавязкова прачытаць гэты незвычайна чуллівы, поўны пяшчоты і глыбокага сэнсу верш. пра гэты верш хочацца сказаць \"меладычны\", і нядзіўна, што ён пакладзены на музыку. музыку на словы купалы напісаў беларускі кампазітар ю.семеняка, выконваюсь песню вядомыя беларускія \"песняры\" , а так сама наш суайчыннік з амерыкі багдан андрусішын. не толькі \"явар і каліна\" пакладзены на музыку, але і іншыя вершы купалы : \"я ад вас далёка\", \"зваяваным\", \"спадчына\". \"явар і каліна\"- гэта, сапраўды, больш чым верш пра прыроду. у ім зліліся радасць вясновага абуджэння прыроды, пяшчота і каханне, легенды і паданні беларускай зямлі пра русалак і даўнейшыя павер\'і беларусаў пра тое, што прырода - гэта жываю істота. слухаюць смехаў русалчыных, лопату крылляў начніцы, ветру павеваў ап\'янчаных, плюскату шклістай крыніцы. беларускі пісьменнік іван навуменка сказаў пра верш \"явар і каліна\", што \"гэта выказаная замілаванымі, надзвычай экспрэсіўнымі паэтычнымі радкамі хвала жыццю, у вобразах дрэў шэпчуцца аб чымсьці неразгаданным, таямнічым пад вечным небам\".
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота