1. Адзначце радкі, у якіх выразы з’яўляюцца словазлучэннямі:
1) блакітны небакрай;
2) самы цікавы;
3) сонца ўзышло;
4) няхай прыязджае;
5) некалькі слоў.
2. Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні:
1) больш пяці кілаграмаў;
2) дом на тры паверхі;
3) захварзць на грып;
4) чуць сваімі вушамі;
5) сумаваць па маці.
3. Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе галоўным:
1) халодны дзень;
2) вучыцца добра;
3) глядзець тэлевізар;
4) хатка бабра;
5) жаданне дапамагчы.
4. Адзначце неразвітыя сказы:
1) У хаце цѐпла.
2) Заспявалі птушкі.
3) Вечар надышоў хутка.
4) Дзень цѐплы.
5) Чалавек ціхі і спакойны.
5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным
склоне:
1) І ўсѐ навокал ажыло і павесялела.
2) Нішто жывое не траціць дарэмна апошніх дзянькоў.
3) Шумяць бярозы пад паветкай.
4) Бабіна лета настала.
5) Надарылася і навальніца з імклівым дажджом, доўгім громам.
6. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік:
1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа.
2) Талент _ гэта не толькі праца, а і мужнасць.
3) На лісточку ззяе кропелька, ды кропелька _ не вадзяная.
4) Возера Свіцязь! Ты _ беларускае мора, невялічкае, але чыстае.
5) Сосны _ нібы воіны на варце цішыні і вечнага спакою.
Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).
Добавь в лучший ответ ❤️☀️