1.Надпісаць над верхам 1-2 сказаў кожную часціну мовы
Хмара ўсё болей ахоплівала наваколле і павольна, пагрозліва
насоўвалася на вёску.Сонца яшчэ свяціла, зырка і зухавата, нібы хацела
вызваліцца, якое яно смелае.Зноў калатнуў паветра гром, гэты раз так моцна,
што з коміна па страсе з грукатам пакацілася бляшанае вядро.Усё
пацішэла, насцярожилася, і на даляглядзе заблішчэлі, выгнуліся косы дажджу.
Вось хмара падышла на сваіх тонкіх ношках да вёскі, густа і часта забарабаніла
па стрэхах хат. Сонца схавалася, ураз пацямнела, і мне на плячо ўпалі першыя
халодныя і буйныя кроплі. Я кінуўся ў сенцы, але, пакуль дабег, з мяне цякло,
нібы вылез са студні.
1. Медыцыну вырашылі пакуль не чапаць — медыцына можа набыць важныя функцыі ў адказным дзяржаўным праекце.
2. Вынікі апынуліся нечаканыя — замест эканоміі выдаткі на пенсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны перыяд мінулага году.
3. Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і не меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай.
4. Але тое не было масавай з'явай — бальшыня пенсіянераў сціпла брала абавязанні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампаніямі.
5. Попыт на іх, аднак, усё павялічваўся, усё новыя групы пенсіянераў бралі і бралі на сябе новыя абавязанні.
Ўявіць жыццё Сержа праз дзесяць гадоў складаней. Мне ён ўяўляецца прывабным юнаком, але выгляд мае адзінокі, і праўда, сяброў у яго няма. Ён працуе ў Мінску з бацькам, на працы яго цэняць. Ён - добры малады спецыяліст, і, напэўна, шмат чаго ў жыцці даб'ецца. Аднак добра яго ніхто не ведае, характар у яго стрыманы і ўтойлівы. Бацькі яго ўпотай перажываюць, што ён не ажэніцца.