В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
Ivanmotcrut
Ivanmotcrut
01.01.2022 16:55 •  Беларуская мова

*100 *аналіз любога верша рыгора барадуліна

Показать ответ
Ответ:
superfrap320
superfrap320
07.10.2019 12:20

(верш неруш)тэма роднай мовы, яе лёсу, яе бяскрайняга, бяздоннага багацця і будучыні, бадай, самая хвалюючая на працягу ўсёй творчасці барадуліна. гэта абумоўлена тым, што для кожнага сапраўднага беларуса, мова – найсвяцейшая з усяго святога, а рыгор барадулін быў сапраўдным беларусам. верш
негалосна адмаўляе нігілістычную ідэю ў савецкага саюзу стварыць адзіную “камуністычную” культуру, знішчыць з твару зямлі культуры розных народаў, у тым ліку і беларускую.

верш “неруш” – адзін з многіх вершаў барадуліна аб непаўторнай прыгажосці і невычэрпным багацці нашай мовы. нерушам
ранішнім паэт называе родную мову з тае нагоды, што яна такая ж чыстая светлая, як раніца, што разумее тое, што на зямлі беларускай наўрад ці ёсць людзі якія дасканала, да апошняй кроплі родную мову. аб родным слове барардулін піша:

мне шукаць цябе,

покуль гляджу,

пад
зялёным крылом верасовак,

пад крысом

і спякоты й дажджу.

неруш – гэта сінонім першаснасці, некранутасці. у вершы выяўляецца страсная ўлюбёнасць паэта ў сваю родную зямлю, у свой край. гэта лірычная клятва, споведзь свайму народу, зямлі, мове…

паэт знаходзіць
трапныя, змястоўныя словы, падкрэсліваючы гэтым багатыя выяўленчыя здольнасці роднай мовы:

слова, што як нарог для ратая,

як для ластаўкі – стромы вільчак,

ад якога на небе світае,

ад якога яснее ў вачах.

роднае слова і яго вобразна-выяўленчае багацце
ўяўляюцца паэту магутнай, магічнай, цудадзейнай сілай, ад якой “на небе світае”, “яснее ў вачах”… кожны радок верша, як і кожны радок і вобраз барадулінскай паэзіі, аблашчаныя пяшчотнай любоўю да роднага слова. назваўшы родную мову ранішнім нерушам, паэт бы папярэджвае нас, што да кожнага слова і
вобраза роднай мовы патрэбна ставіцца ўдумліва, уважліва і тады перад намі адкрыюцца ўсе невядомыя дагэтуль нямніцы роднай мовы. адкрываць для іншых хараство беларускай мовы – адна з галоўных мэт паэта. эмацыянальна ўзрушана паэт кажа чытачу аб уласным творчым абавязку кожнага з нас берагчы духоўны
скарб продкаў: “неруш свой панясу я аберуч, як слязіну з матуліных воч”. мову, як усё жывое, і як чалавека трэба бараніць на барадулінскую думку, адстойваць ад усяго, што можа яе пакрыўдзіць. апошнія радкі верша, у якіх увасоблены яго асноўны ідэйны змест, гучаць урачыстай прысягай паэта і яго
лірычнага героя”

неруш ранішні – матчына слова,

мне, як бору, цябе засланяць!

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота