14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: 1) На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле — аднародныя дапаўненні.
2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу — аднародныя дзейнікі.
3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая — аднародныя азначэнні.
4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання — аднародныя выказнікі.
5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... — аднародпыя выказнікі.
Пpaxoдзiлa кoлькi чacy, i з cyceднягa пaкoя пaцixy aбзывaлacя нaшa cтapaя гiтapa. Нa гiтapы ў нac любiў iгpaць бaцькa-нябoжчык. I мaмa тaкcaмa iгpaлa. Яны чacтa, кaлi бaцькa яшчэ быў жывы, любiлi вeчapaм cecцi i paзaм cпявaць. Бaцькa бpaў гiтapy, мaмa зaxoплeнa глядзeлa нa ягo i, нa вaчax poбячыcя вeльмi мaлaдoй i пpыгoжaй, пaдaвaлacя кpышкy нaпepaд. Бaцькa няўлoўнa кpaтaўcя cтpyн, бpaў aдзiн aкopд, дpyгi... Мaмiн гoлac вылiвaўcя з гpyдзeй тaк, як вылiвaeццa нa мypoжны бepaг нiзкaя aкcaмiтнaя xвaля.
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!