В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
SofaI
SofaI
08.06.2023 09:12 •  Беларуская мова

3. Адзначце сказы з аднароднымі выказнікамі: а) Вакол гаманіла адноўленае маладое жыццё. (К-с)
б) І
рака дыхнула вольна паднялася паплыла. (М. Л.)
в) Зямля буяла пад шчодрым сонцам пад лагодным не-
бам. (І. Мел.)
г) Сэрцы і воля і думы народа злучыліся ў плыні ад-
Ной... (К-с)
д) Нам пакараюцца моры і рэкі горы і нетры зямлі. (К-с)
Адзначе

Показать ответ
Ответ:
Пирожочек07
Пирожочек07
10.05.2023 11:18

Объяснение:

Паэзія — гэта вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары

Які бы бедны і пусты быў свет без паэзіі, жывапісу і іншых відаў мастацтва. Яны выконваюць важную ролю ў нашым станаўленні, робяць з нас сапраўднага чалавека, які глыбока адчувае, суперажывае. Кожны від мастацства дапамагае фарміраванню нашага светапогляду, робіць нас інтэлектуальна развітымі, падказвае нам правільны шлях.

Сёння ўспомнім пра адзін з старажытнейшых відаў мастацтва — паэзію. Яна існуе ўжо вельмі даўно, нават уявіць немагчыма, колькі твораў не дайшло да нашага часу. Але і праз стагоддзі паэзія не страціла сваю значнасць.

Паэзія — гэта мастацтва, якое дапамагае нам убачыць і пачуць думкі, якія аўтар выкладае красамоўна, з выкарыстаннем эпітэтаў, параўнанняў, фразеалагізмаў, а самае галоўнае — рыфмы, бо яна выказвае гэтыя думкі нашмат прыгажэй. Чым больш мы будзем пазнаваць думкі розных людзей, тым шырэй стане наш кругагляд, тым больш новых ідэй будзе прыходзіць нам на розум.

Аб паэзіі кажуць, што гэта «музыка слоў», «жывапіс, які чуюць», а мне б хацелася назваць яе так: вяселкавы мост ад сэрца людскога да мары. Бо любы чалавек творчай прафесіі ўкладвае ў свой твор часцінку свайго сэрца, сваёй душы, тым самым ён будуе вясёлкавы мост, які будзе весці нас да мары, дапаможа паверыць у яе ажыццяўленне, дасць надзею рухацца далей.

Менавіта пачуцці, эмоцыі, разважанні — гэта папярэднікі паэзіі, то, што яе нараджае і развівае. Гэта адносіцца і да іншых відах мастацтва. Бліжэй за ўсё да паэзіі па эмацыйна-пачуццёваму ўспрыняццю, на мой погляд, жывапіс і музыка. Напрыклад, Леанарда да Вінчы параўноўваў паэзію з жывапісам. Ён казаў, што “жывапіс — гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія — гэта жывапіс, які чуюць». І паэт, і мастак, і музыка твораць усё, прапускаючы свет праз ўласнае сэрца, якое і нараджае шэдэўры, якія жывуць не адно пакаленне.

І кожны з нас можа паспрабаваць напісаць свой першы верш. Гэта сапраўды вельмі проста. Варта ўсяго толькі не саромецца выказваць свае эмоцыі і пачуцці. Упэўненая, што ў многіх атрымаецца напісаць некалькі маленькіх апавяданняў, якія хвалююць іх сэрца. І я не з’яўляюся выключэннем. Таму хачу падзяліцца з вамі адным з маіх першых вершаў. Вось, что ў мяне атрымалася:

Не тое, што трэба

Мы не бачым у людзях сэрца,

А заўважаем толькі твары,

Лічым, што ў нас нешта б’ецца

Паміж рэбраў грудных тканін.

Але, што біцца там можа,

Калі столькі дрэнных хваляў,

Якія ты ніяк не пераможаш,

Бушуюць ў думках нашых і марах.

Хіба можна любіць прыгажосць?

Не характар і не бясконцасць думак,

Не душы маладосць

І не любы яе прытулак.

Калі ласка, кахайце не тое,

Што патрэбна нам ўсім,

Але тады будзеце жыць асобна

Ад эмацыйных пачуццяў і сіл.

А лягчэй — прыслухацца да сэрца

І пачуць, што яно кажа табе.

Ці адчыніць сваёй душы дзверцы,

Каб “той самы чалавек” зачыніў яе

0,0(0 оценок)
Ответ:
алпплла
алпплла
18.03.2020 02:59

Лета прыйшло непрыкметна. Адцвілі сады і асыпаецца бэз. З таполяў ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.

Лугі ператвараюцца ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, гарошак, жоўты казялец, чына лугавая, канюшынка. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка. На ўзлесках красуюцца браткі. Расліна гэта - сусед дрэнны: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах увільготненых мясцін разгортвае свае разеткі расянка - драпежніца сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі. Калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца і насякомыя - ў пасцы.

Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! І не дзіўна. Лісце дрэў - гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялічкія адтуліны ў лістах, вусцейкі, вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані, галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоу ў паветра, якім мы дыхаем.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота