В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

(34б) надо немного сократить текст не убирать предложения, а немного их изменять 1)яна прыходзіла да нас на другі дзень майго прыезду ў вёску. садзілася на лаўку, цяжка ўздыхала и пазіраючы на мяне, пыталася, ці не пачуў я чаго пра яе сына. каб вы толькі ведалі, як няёмка было мне перад гэтай старой! я гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, абы толькі не бачыць яе, абы не чуць кожны раз аднаго і таго ж пытання. сына яе, пятнаццацігадовага хлапца, міцю, у час вайны вывезлі ў нямеччыну, і ён адтуль не вярнуўся. старая аднекуль узяла сабе ў галаву, надумала, што я чалавек граматны і, калі паклапачуся як след, магу даведацца, дзе цяпер яе сын. што ён жыве — яна ў гэтым аніколечкі не сумнявалася. і ніяк не магла зразумець, чаму ён маўчыць, не дае аб сабе нікому почуту. 2) — нешта замінае яму, інакш ён адазваўся б, — звычайна казала яна. 3)я, вядома, з дарагой душой быў бы рад , але, як назло, як толькі выязджаў з вёскі, у штодзённай мітусні і клопаце забываўся на старой. 4)так было некалькі год. 5)і вось, прыехаўшы зноў дадому, я на другі ж дзень адчуў, што ад- пачынак мой ідзе не так, як усе ранейшыя леты, што мне нешта рупіць, нечага не хапае. я блукаў па знаёмых з маленства мясцінах, гутарыў з бацькамі, знаёмымі, сябрамі і ўсё роўна адчуваў на душы нейкі неспакой. «не тое, нешта ўсё не тое», — увесь час здавалася мне. і аднойчы я здагадаўся, у чым прычына такога майго настрою: ды гэта ж да мяне не прыйшла тая бабулька, што прыходзіла заўсёды. 6) я спытаўся ў маці, што са старою, чаму яна, як бывала, не наведалася да нас. і пачуў: яе няма ўжо на белым свеце. 7)і амаль у тую ж хвіліну я падумаў, што ў нечым вельмі вінаваты перад гэтай бабулькай. і гэтага ўжо нельга нічым паправіць. 8) у горад я паехаў з прыкрасцю на душы. і яна, гэтая прыкрасць, не пакінула мяне ні праз дзень, ні праз два. не пакідае і сёння.

Показать ответ
Ответ:
nastagaeva0672
nastagaeva0672
05.10.2020 15:21
Яна прыходзіла да нас на другі дзень майго прыезду ў вёску. Садзілася на лаўку, уздыхала і пыталася, ці не пачуў я чаго пра яе сына. Каб вы толькі ведалі, як няёмка было мне! Я гатовы быў праваліцца скрозь зямлю, абы не бачыць яе, не чуць кожны раз аднаго і таго ж пытання. Сына яе, пятнаццацігадовага Міцю, у час вайны вывезлі ў Нямеччыну, і адтуль ён не вярнуўся. Старая аднекуль узяла сабе ў галаву, што я чалавек граматны і, калі паклапачуся, магу даведацца, дзе цяпер яе сын. Яна не сумнявалася, што ён жыве, і не магла зразумець, чаму ён не дае аб сабе нікому почуту. Жанчына звычайна казала, што нешта замінае яму, інакш адазваўся б.
Я, вядома, быў бы рад памагчы, але ў штодзённай мітусні забываўся на старой.
Так было некалькі год.
І вось, прыехаўшы зноў дадому, я на другі ж дзень адчуў, што адпачынак мой ідзе не так, як усе ранейшыя леты, што мне нечага не хапае. Я блукаў па знаёмых з маленства мясцінах, гутарыў з бацькамі, знаёмымі, сябрамі, але ўсё роўна адчуваў на душы нейкі неспакой. Увесь час мне здавалася, што нешта не тое. І аднойчы я здагадаўся, у чым прычына такога настрою: да мяне не прыйшла тая бабулька, што прыходзіла заўсёды.
Я спытаўся ў маці, што са старою, чаму яна не наведалася да нас. І пачуў, што няма яе ўжо на белым свеце.
І ў тую ж хвіліну я падумаў, што ў нечым вінаваты перад гэтай бабулькай. І гэтага ўжо не паправіць.
У горад я паехаў з прыкрасцю на душы. Гэтая прыкрасць не пакідае мяне і сёння.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота