В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
лолл18
лолл18
11.01.2020 19:11 •  Беларуская мова

45. Прывядзіце прыклады з кніг, газет, часопісаў і іншых крыніц пяці невялікіх тэкстаў розных стыляў. Ахарактарызуйце тэксты, карыстаючыся дадаткам «Функ- цыянальныя разнавіднасці маўлення».

Показать ответ
Ответ:
vika1722
vika1722
24.03.2020 06:03

Восень - сумная і тужлівая пара года. Увосень раз-пораз неба зацягвае цяжкімі цёмнымі хмарамі і ідзе дождж. Пад нагамі лужыны і бруд, кроплі сякуць твар, нібы ў яго іголкі ўтыкаюць. Дрэвы губляюць свае лісце, вецер падхоплівае яго, нясе кудысьці. А галінкі застаюцца голымі і дрыжаць ад ветру. Вецер становіцца ўсё больш пранізлівым. Ўжо не выйдзеш на вуліцу ў тонкай куртачцы, даводзіцца захутвацца ўсё цяплей і цяплей. Спачатку радуе хаця б тое, што ў лесе пачынаюць расці грыбы. Люблю я паблукаць па лесе, збіраючы то тут, то там баравікі, чырвонагаловікі, падбярозавікі, лісічкі, маслякі, махавікі, вышукваючы іх сярод рознакаляровага лісця. Але потым і гэтая радасць канчаецца. У канцы кастрычніка ўжо ні аднаго грыба ў лесе не знойдзеш. А потым ідзе першы снег. Яшчэ недастаткова холадна, таму ён адразу растае, ператвараючыся ў бруд. У такое надвор'е не хочацца нікуды ісці. Хочацца сядзець дома пад пледам з кубкам гарачае кавы. Я не вельмі люблю восень. Добра, што хутка яна скончыцца, саступіўшы месца зіме.

0,0(0 оценок)
Ответ:
Влад5624
Влад5624
29.06.2021 09:20

Гэтую легенду Ніне Грак, выхаванцы Бокшыцкай школы, у 2001 годзе расказала Вольга Гарбацэвіч, жыхарка вёскі Гарадзішча, што у Слуцкім раёне. Жыў у адной хаце вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго, а гаспадыня, падаіўшы карову, не прамінала пачаставаць цёплым малаком. А дзеці прымалі ў супольныя гульні.

І здарылася так, што, гуляючы, ў старой прызбе каля хаты яны знайшлі яйкі, якія вуж там склаў, каб вывеліся маленькія вужаняты. Сцялася ад болю вужачае сэрца, калі ён убачыў, што яго немаўляткам бяда пагражае.

Кінуўся ён да дзяцей, віўся каля іх рук, імкнучыся адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: «Не крыўдзіце маіх дзетак! Аддайце іх мне….». Але дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі пруцік і прагналі вужа з падворка.

І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу.Паўзе, паўзе і плача над сваім няшчасцем. Ажно бачыць, выпаўзае са струхнелага пня яго знаёмая — злая ядавітая змяя.

«Чаго сумуеш?» — пытаецца яна ў вужа.  А той і кажа пра няшчасце сваіх дзетак. Змяя зларадна ўсміхнуласа ды суцяшае: «Не плач, я табе зараз дапамагу».Не паспеў і азірнуцца вуж, як змяя — шусь на падворак, ды ў сялянскую каморку, дзе ў гэты час стаялі гладышы з малаком.

Падпаўзла яна да аднаго гладыша, узнялася над ім, разявіла пашчу і ўпусціла ў яго кроплю атрутнага яду. Потым падпаўзла да другога, трэцяга, чацвёртага і кожны з іх атруціла.

Анямелы ад жаху вуж аслупянеў на парозе, на змяіныя злачынствы гледзячы. А тая жвава перапаўзла цераз парог на падворак. Сыкнула вужу: «Вось я і адпомсціла за тваіх дзетак!» — ды шмыгнула з падворка у пушчу.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота