5. Якімі з пералічаных ў і сродкаў стварэння камічнага карыста- ецца аўтар, калі паказвае дзядзьку Антося ў розныя моманты яго кухарства: ужывае смешныя выразы; дае знарочыста няправільнае тлумачэнне нейкіх з'яў; малюе неадпаведныя паводзіны героя, калі той хоча выглядаць лепш, чым ёсць на самай справе, або знарок робіць наадварот? Прывядзіце прыклады.
Пазнаёміўшыся з вершам Пiмена Панчанкі, я пераканалася ў тым, што дабрыня — маральная аснова жыцця, той стымул, які рухае чалавецтва да духоўнасці. Паэтычныя радкі твора ўсхвалявалі мяне, прымусілі задумацца, паразважаць над іх глыбокім сэнсам.
На мой погляд, адметнаю рысаю верша з'яўляецца шырокае выкарыстанне аўтарам адмоўных часціц не, ня, якія гучаць як перасцярога ўсім людзям: жыць трэба так, каб не прыйшлося кожнаму з нас паўтараць запаэтам: «незрабіў», «не паспрыяў... чалавеку», «не дапамог», «няшчырыбыў».
Спадабалася мне і тое, што няма ў вершы гучных заклікаў, якія ўжо сталі прыкметаю нашага часу, як бы лічацца верхам шчырасці. Аўтар падбірае простыя, зразумелыя словы, якія ўздзейнічаюць значна мацней, чым заклікі і загады, бо шчырае слова можа зрабіць вялікі цуд — растапіць нават ачарсцвелую душу. Усю непатрэбнасць жыцця, пражытага без дабрыні, спагады, калі чалавек жыве толькі для сябе, аўтар перадае праз словы: «той дзень прапаў», «той дзень збяднеў», «той дзень... завянуў пустацветам», «той дзень зусім закрэслены табою». Вельмі проста і шчыра, але як пераканаўча! Мне здаецца, што верш П. Панчанкі «Той дзень прапаў...» — вялікі зварот да ўсіх людзей, а кожны радок — маленькае пасланне ўсім нам паасобку. Радкамі з твора я хацела б звярнуцца да беларусаў: