В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
dmahov228
dmahov228
14.05.2022 01:57 •  Беларуская мова

70
, нужно сочинение
1.вобраз князя витаута у "пахвалле витауту" у песн пра забра
или
2.кали ёсць у народа такия,не загине давеку народ"
70 ​

Показать ответ
Ответ:
Danilove5
Danilove5
05.05.2020 04:58

Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» ,  магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.

Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб  помнілі і бераглі як зрэнку вока ,  створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна  Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі  радаводнае дрэва полацкай дынастыі  Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі.  Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана  было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны»,  прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем  засмучаным ,  распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы,  — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг ,  не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора,  распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.

У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў ,  па якіх  нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава»,  — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым,  што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне ,  першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў ,  бо ён і філосаф ,  і педагог ,  і гісторык,   і эстэтык,  і батанік,  і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім  нам , што светам валадарыць любоў ,  бо яна самая дасканалая з усіх даброт і  каштоўнасцей,  без якой марна ўсё ў свеце.

Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы,  а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу,  пасеяць насенне народнага гневу ,  узрасціць яго і зжаць пасеў».

Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў.  Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль,  расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала,  Якуб Колас, Максім Танк,  Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу  беларускай культуры.

Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі ,  якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота