Аднасастаўныя сказы 1. Вызначце від аднасастаўных сказаў. Падкрэсліце граматычную аснову.
1) На Поўначы Беларусі вырошчваюць лён. 2) Пугай абуха не пераб'еш.
3) На другі дзень мне стала лягчэй дыхаць. 4) Ляці, маё слова, праз палі і
лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. 5 )Адрэзанай лусты не прыклеіш.
6) У маім сшытку было запісана шмат прыказак і прымавак. 7) Вялікія вочы.
сінія, ясныя. 8) З дому выехалі пад вечар. 9) Пад вечар пацягнула халадком.
10) Раніцай у Алешніках асвячалі храм. 11) Люблю лугі квяцістыя, за полем
шумны гай, палеткі залацістыя, цябе, мой родны край. 12) Вышэй
паднімешся — мацней паб'ешся, як скінешся. 13) Учора ўвесь дзень мяло.
14) Векавыя муры. 11) Дадуць табе батальён, а там і званне капітана
прысвояць. 15) Тут сэрцам дабрэю і крыўды не помню.