адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіхправільна пастаўлены знакі прыпынку паміж часткамі: 1) Перад тым як сесціза стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся; 2) Мерна ўздрыгваўвагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся палахлівыя ценіад лаў, ад паліц, ад здранцвелых людзей, што спалі, храплі; 3) Стомленаапусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а пальцы, што цэлы дзень трымалірукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца; 4) У гаспадарчых будынкахглыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашысалдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы; 5)Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той дзень выдаўся на дзіва цёплы,адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх.
Віктар Карамазаў "Дзяльба кабанчыка"
Героі: Сцяпан, маці, Лёнік, Віця, Ёська, Ганна, Ніна, Коля, Волька, Андрэйка, Вера.
Тэма, праблема: я думаю аўтар хацеў паказаць што маці будзе заўсёды любіць сваіх дзяцей аднолькава і будзе старацца зрабіць для іх усё самае лепшае.
Кароткі змест: У маці былі дзеці. Яна іх расціла, вучыла, але калі яны выраслі, яны забыліся што яна для іх зрабіла. І цяпер толькі калі маці сказала што будзе рэзаць кабанчыка да яе прыехалі дзеці. Калі ўсе палучылі сваю частку яны раз'ехаліся нічога не пакінуўшы маці. І з ёй астаўся толькі Сцяпан каб памагчы ёй па хазяйстве.
Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.
У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.
Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.
Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.
Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.
Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.
Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.
Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.
Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.
Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.
У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.