Анализ стиха янки Купалы русалка Русалка
Янка Купала
Дайце галінку, дайце павесіцца
Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!
Вы яе гналі, вы яе мучылі,
Дайце ж хоць сцежку беднай к галіне.
Дайце, як следна, з ветрам нацешыцца
Вольна, прывольна ў тайнай мясціне;
Стуль, каб ёй болей не надакучылі,
Скочыць з галіны, скрыецца ў ціне.
Ў ціне, як бледны месяц засвеціцца,
Будзе русалка плаваць, круціцца;
К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца,
Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай.
I лесавік к ім выпаўзе братацца
З пушчы махнатай, сам весь кудлаты.
Шлюб неразлучны дасць ім, малодзенькім,
Зграе вяселле вецер крылаты.
Пойдзе гульня у іх мёдам салодзенькім,
Развесяляцца, чары завесяць;
Вецер, лясун, русалка з вадзянікам,
Пушча, крыніца, ночка і месяц
Казку аставяць дзіўную згнаннікам.
Страх баязлівым кожны з іх кіне;
Сум маўчалівы там раскудзесіцца,
Песню аб гэтай зложыць мясціне.
Дайце ж галінку, дайце павесіцца
Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!.
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!