В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Cачыненне-разважанне " ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп'ютара "

Показать ответ
Ответ:
daruapolo
daruapolo
06.10.2020 06:11

Ці патрэбна кніга ў век тэлебачання і камп’ютара?

Новыя тэхналогіі трывала ўваходзяць у нашае жыццё. Тэлебачанне і Інтэрнет сталі даступнымі для ўсіх і вельмі зручнымі сродкамі атрымання інфармацыі. Здаецца, папяровыя кнігі ды журналы аджываюць свой век і хутка стануць зусім непатрэбнымі.


Аднак, мне падаецца, што гэта не зусім так. Па-першае, кніга заўсёды была для чалавека не проста крыніцай ведаў, але духоўным спадарожнікам. Чытанне – гэта асалода, задавальненне. Кніга дае чалавеку магчымасць думаць самому, фантазіраваць, уяўляць герояў і падзеі на свой лад. Гэтай магчымасці не могуць даць нам ні тэлебачанне, ні камп’ютар. Таму, я думаю, што эстэтычная асалода ад папяровых тэкстаў яшчэ доўга не будзе мець сабе замены сярод высокатэхналагічных прыладаў.


Па-другое, што датычыцца камп’ютара або тэлевізара, іх нельга назваць надзейнымі носьбітамі інфармацыі. Любыя электронныя прылады залежаць ад электрычнасці. І раптам, калі не будзе святла, маніторы і экраны будуць проста грудай жалеза, ні на што не прыдатнай. Кніга ж, або любыя запісы на паперы, заўсёды застануцца даступнымі, што с электрычнасцю, што без. І там, дзе электраправадоў няма ўвогуле, толькі кніга і можа выратаваць чалавека ад суму і данесці веды.


Такім чынам, у век высокіх тэхналогіяў нам нельга забывацца пра тое, што кніга – неабходны і пакуль што незаменны носьбіт інфармацыі, а таксама крыніца думак, ведаў, разважанняў.

 

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота