В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
DathVayolet
DathVayolet
26.07.2020 22:14 •  Беларуская мова

Цi патрэбна кнiга у век тэлебачання i камп/ютара , выкарыстовываючы цытаты знакамiтых людзей

Показать ответ
Ответ:
Nikita111r2
Nikita111r2
06.07.2020 23:52

Сучаснае жыццё цяжка ўявіць без камп'ютарных тэхналогіяў. У наш час Інтэрнет – самы зручны здабываць інфармацыю. “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам”, - казаў Уінстан Чэрчыль. Па хуткасці, з якой інфармацыя распаўсюджваецца праз сусветнае сеціва, не могуць паспрачацца ніякія папяровыя носьбіты. У Інтэрнеце можна чытаць, а можна бавіць час таксама за размовамі з рэальнымі і віртуальнымі сябрамі, гуляць у гульні і глядзець фільмы. Тэлебачанне, галоўная забава 20-га веку, таксама зараз можна глядзець праз Інтэрнет. Што ж адбываецца з кнігай? Няўжо тэхналогіі выціснуць іх канчаткова і чытанне кніг хутка стане архаічнай забаўкай?


Мне падаецца, што гэта не так. Па-першае, у сучасных тэхналогіяў ёсць вельмі значнае абмежаванне – залежнасць ад электрычнасці. Камп’ютары, тэлеманіторы, як і любыя гаджэты, здольныя выконваць сваю функцыю, толькі калі паблізу ёсць электрычнасць і сувязь. Калі раптам па нейкай прычыне здарыцца нечаканае, і электрычнасць знікне на нейкі час, - на гэты ж час нашыя тэхналогіі будуць толькі ні на што непрыдатнай гарой жалеза. Ніякай інфармацыі з іх здабыць не атрымаецца. Ні навінаў, ні забавак, ні фільмаў. Кніга ж не залежыць ад дротаў. Папера – надзейны носьбіт, дасяжны ў любым месцы, у любы час. Багацце чалавечай думкі, выкладзенае на паперы, мае большы шанец захавацца, чым набраны ў камп’ютары тэкст. “Кожная карціна, ўзятая ў галерэю, як і кожная кніга, якая трапіла ў бібліятэку, служаць вялікай справе – накаплення ў краіне багацця”, - казаў А.П.Чэхаў.


Па-другое, я лічу, што пакуль што няма тэхналогіі, якая б магла даставіць чалавеку такое ж эстэтычнае задавальненне, як тое, што атрымліваеш, трымаючы ў руках новую кнігу. Пагартаць старонкі, адчуць водар паперы, утульна прысесці ў крэсла. Уяўляць герояў так, як іх  бачыш толькі ты. Гэтай магчымасці пазбаўленыя мы, калі глядзім нешта па тэлевізары або ў Інтэрнеце. Таму я лічу, што кніга не толькі патрэбна ў наш тэхналагічны век, але яна застаецца непараўнальнай і незаменнай.

 

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота