В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
Marina1023
Marina1023
18.01.2020 01:50 •  Беларуская мова

Идэйны сэнс вобраза вяликага сходу у пьесе я.купала "раскиданае гняздо! "

Показать ответ
Ответ:
fhgchh
fhgchh
13.06.2020 07:30

У драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” паказваецца абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянства. Разрабаваныя панамі, яны намагаюцца абараніць сваю маёмасць і захаваць волю і чалавечую годнасць. Вялікі сход у драме паказваецца як магчымасць для простых людзей аб’яднацца і выступіць супраць несправядлівасці. Для Сымона Зябліка, аднаго з цэнтральных вобразаў у драме, вялікі сход – гэта новы шанец у барацьбе. Ён стаміўся хадзіць па судах, ён прагне дзеяння. На магіле бацькі ён дае клятву абараніць разбуранае гняздо. І ён ідзе за Незнаёмым, які заклікае на сход, дзе будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра і далей змагацца за сваё вызваленне.


Цікавы ў драме вобраз Незнаёмага, які агітуе сялянаў збірацца на Вялікі Сход. Ён філасофскі і рамантычны. Пісьменнік нават не надае імя герою, паказваючы, што гэты дух можа жыць у кожным з беларусаў. Аптымізм і надзея на лепшую будучыню ўвасабляюцца ў гэтым вобразе. Акрамя таго, Незнаёмы паказвае нам, што ў самай цяжкай сітуацыі чалавек не павінен пакладаць рукі, а дзейнічаць.


Разам з Сымонам на Вялікі сход збіраецца і Зоська – рамантычная дзяўчына, якая таксама марыць пра шчасце. У яе зусім іншае ўяўленне пра жыццё, яна не прагне крыві і помсты, як Сымон. Зоська верыць у людзей, верыць у Бога. Але ж і для яе Вялікі сход выпадае адзіным выбарам, куды накіравацца з раскіданага гнязда.


Такім чынам, Вялікі сход у драме паказваецца сімвалічным месцам, куды кіруюцца беларусы, пазбаўленыя іншай надзеі на вызваленне. З раскіданых гнёздаў, розныя ў сваіх марах і светапоглядах, яны не бачаць іншага шляху, як ісці на заклік. І гэты заклік, магчыма, стане новай надзеяй у іхнім змаганні за шчасце і справядлівасць.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота