В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Кантрольная работа. “Фанетыка. Арфаграфія” 5 клас 1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. ў
1. Сухім смутным ш..лестам у дв..рах ш..пацелі бяр..зіны. 2. Насц..рожаны выгляд пр..ціхлай в..сковай вуліцы ўзмацняў тр..вогу. 3. Даро..ка да самага ганка высыпана ж..ўтым п..ском. 4. Шч..дра лье сонца на з..млю сваю ц..плыню і св..тло. 6. Пас..лішчы, як і людзі, без бі..графіі не маюць свайго абліч..а. 7. Бацька с..дзеў за сталом і гартаў кал..ндар. 8. У ц..мры раптам успыхвае м..лодыя самай пр..гожай і любімай песні. 9. Трымалася вавёрка в..лічна, грац..ёзна.
2. Спішыце словы, выкарыстоўваючы тую літару з дужак, якая адпавядае правілу. Праз злучок запішыце праверачнае слова. ў
Узор: кла(д/т)ка – кладка – кладачка.
Сырае(ж/ш)ка –
у кні(ж/ш)цы –
на бера(ж/ш)ку –
ні(с/з)кі –
кве(т/д)ка –
перапі(с/ш)чык –
на ўзме(ж/ш/)ку –
па рэ(ц/ч)цы –
рэ(д/т)кі –
лё(г/х)кі –
3. У адзін слупок запішыце словы, у якіх трэба пісаць мяккі знак, у другі – словы, у якіх трэба пісаць апостраф: ў
барац...ба, бар...ер, дз...веры, ліс...це, Куз...ма, павіл...ён, піс...мо, подз...віг, чыс...ціня, спаз...ніцца.

4. Запішыце словы па-беларуску. ў
Аллея –
Наталья –
Ванна –
в Литве –
ультиматум –
развитие –
судья –
Витебск –
Аккордеон –
Оптика –

5. Вызначце, у якіх спалучэннях слоў (сказах) дапушчаны памылкі. Запішыце гэтыя спалучэнні слоў (сказы) правільна.
У кінатэатры “Хроніка” ужо ідуць фільмы; невысокія саксаульнікі; хлоп- цы-умельцы; аберагаць фаўну, абрус ільняны, вазёрныя хвалі, надвор’е мглістае.

Показать ответ
Ответ:
GHTU
GHTU
02.02.2020 17:22
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Мэри6669
Мэри6669
21.08.2020 11:47
Фразеологизмы подчеркнуты:

Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. 
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. 
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву. 
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота