Кантрольная тэставая работа Варыянт 1
14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў:
На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле (аднародныя дапаўненні).
Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу (аднародныя дзейнікі).
Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая (аднародныя азначэнні).
Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання. (аднародныя выказнікі).
Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... (аднародныя выказнікі).
15.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены правільна:
Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае народную песню; вучоны, які, збіраючы словы, складае слоўнік; дзяды, што апавядаюць пра мінулае роднай зямлі.
Лес для мяне стаў усім — і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў і гульняў.
I матчыны словы, і ласка яе, і такі знаёмы дамашні пах — усё гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця.
У холад і ў спёку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, маладзіком і ў поўню, летам і зімой заўсёды прыгожы ён, наш любы край.
I куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні — усё было заплецена павуціннем.
Тэкст да заданняў 16—20
(1) Мінуўшы сяло, Сцёпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) I неяк маркотна стала Сцёпку. (4) Усё, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй.
(5) Ідзе Сцёпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будачнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя малюнкі незнаёмых краявідаў.
16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце:
паслядоўная;
паралельная.
17.Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме «назоўнік + назоўнік».
18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову.
19.Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе:
адзін;
два;
тры;
чатыры.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.