Кураслеп На лузе расце многа кветак. Квецень кожнай лугавой раслі-
ны вабіць сваёй прыгажосцю. Але не заўсёды мы іх заўважаем.
Няхай сабе растуць! Такой непрыкметнай кветачкай з'яўляецца
кураслеп, або люцік. Лічыцца, што куры ў зарасніках гэтай рас-
ліны могуць аслепнуць. А люцікам называюць кветку таму, што
лютая (ядовитая). Нельга рваць гэтыя кветачкі! Выпiшы аднакаранёвыя словы. Абазнач
корань. Растлумач змены літар у корані.
Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:
– Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.
А Змітрок адказвае:
– З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.
Воўк згадзіўся, Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў-мераў, пакуль ваўка начыста не збіў. Тады кажа:
– Пачакай жа, ваўчок. Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары – пазначу, дзе гузікі ўшываць.
Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўстроч той мернай палкаю скалоў, так што не захацеў воўк есці Змітрака. Змітрок і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне была тая камізэлька? Ды яшчэ ў два рады гузікі. Ці я пан? Ці я шляхціч?” І пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе, аж бачыць – ходзіць кабыла. Воўк і кажа:
– Кабыла-кабыла, я цябе з’ем.
А кабыла адказвае:
– З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай ў мяне пад капытом газету.
Воўк пачаў глядзець, што там за газета пад капытом, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла тым часам уцякла. Ляжыць воўк ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне было яшчэ газету чытаць? Ці я грамацей? Ці настаўнік?” Ачомаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе, сустрэў барана. І кажа:
– Баран-баран, цябе ж я напэўна з’ем!
Баран адказвае:
– Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшчы вочы, адкрый рот, а я табе ў зяпу сам ускочу.
Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаніцу, дык воўк і самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомаўся ды кажа сам сабе:
– Вось нават і не ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?
Віхор наляцеў на ліпку. Дрэва густа зашумела. На зямлю пасыпалася насенне. Вецер падхапіў адно зярнятка і панёс над зямлёю. Потым віхор сціх. Зярнятка апусцілася на зямлю. Яно схавалася ў шчылінцы, заснула да вясны.
2. Дзейнік і выказнік у кожным сказе (па нумары).Вецер - дзейнік; наляцеў - выказнік.Дрэва - дзейнік; зашумела - выказнік.Насенне - дзейнік; пасыпалася - выказнік.Вецер - дзейнік; падхапіў - выказнік.Віхор - дзейнік; сціх - выказнік.Зярнятка - дзейнік; апусцілася - выказнік.Яно - дзейнік; схавалася, заснула - выказнік.
3. Склоны назоўнікаў у дужках.
ПАМЯТКА
Назоўны склон (хто? што?)
Родны склон (каго? чаго? адкуль? дзе? куды?)
Давальны склон (каму? чаму? куды?)
Вінавальны склон (каго? што? куды? калі?)
Творны склон (кім? чым? дзе? калі?)
Месны склон (аб кім? аб чым? дзе?)
Наляцеў [на што? куды?] на ліпку - Вінавальны склон
Пасыпалася [на што? куды?] на зямлю - Вінавальны склон
Панёс [над чым? дзе?] над зямлёю - Творны склон
Апусцілася [на што? куды?] на зямлю - Вінавальны склон
Схавалася [у чым? дзе?] ў шчылінцы - Творны склон
Заснула [да чаго?] да вясны - Родны склон