Вось якой паўстае яна перад вачыма Андрэя Беларэцкага: “Маленькая ростам, худзенькая, танюткая, як галінка, з амаль неразвітымі клубамі і ўбогімі грудзямі, з блакітнымі жылкамі на шыі і руках, у якіх зусім, здавалася, не было крыві, – яна была слабай, як сцяблінка палыну на мяжы.
Вельмі тонкая скура, тонкая доўгая шыя, нават прычоска нейкая незразумела невыразная.”
Калі чытаў, калі ўпершыню знаёміўся, думаў, што з гэтай недарэкі ні я, ні галоўны герой кнігі не будзем мець цікавасці. А выйшла якраз наадварот…
Чым далей знаёміўся з ёю, чым “бліжэй” пазнаваў, тым ясней разумеў глыбіню аўтарскай задумы: моц тоецца ўнутры нас, яна не на паверхні. І калі абудзіць прагу да жыцця, гэта дасць сілы, зменіць да непазнавальнасці, асабліва калі даць надзею, надзею на лепшае!
Думаю, што і імя ў гераіні невыпадковае. Якія прыгожыя імёны носяць беларускія жанчыны! Але, тым не менш, менавіта “Надзея” – імя, якое ідзе поруч з “Любоўю” і прарочыць будучыню.
Магчыма, тым самым Уладзімір Сямёнавіч хацеў сказаць, што не страчвае надзеі на лепшае ў беларускай прагрэсіўнай шляхце, з якой усё самае лепшае і ўсе самыя лепшыя здавён…
Не дзеля грошай і раскошы, а дзеля гонару і годнасці ўсё ў гэтым жыцці – сцвярджае пісьменнік. “Многім холадна жыць на зямлі... Вінаваты ў гэтым людзі, якія прагнуць улады, непасільнай, немагчымай для чалавека. Вінаваты таксама і грошы, з-за якіх людзі хапаюць адзін аднаго за глотку”, – так разважае А. Беларэцкі. Але менавіта ён “цепліць” надзею сваёй новай знаёмай, што “такія рэчы, як каханне, як сяброўства” таксама не зніклі. Як жа без іх?
Напэўна, каханнем, цеплынёю, дабрынёю, клопатам і простай сваёю прысутнасцю побач Андрэй Надзею змяняе да непазнавальнасці. Менавіта яна “прымусіла” яго да гэтага, калі прасіла застацца, затрымацца, пабыць, гаворачы, што “гэта вельмі добра, калі поруч ёсць людзі”.
У гэтым, на мой погляд, У. Караткевіч не новы. Даўно вядома ўсім нам, што чалавеку патрэбен чалавек. Гэта прысутнасць не дазволіць “холадна жыць на зямлі”.
Надзея чакала свайго чалавека, а Андрэй знайшоў яго выпадкова, ні на што не разлічваючы, проста застаючыся мужчынам, сапраўдным і надзейным.
Чалавек спавядаецца толькі ў царкве або перад тым чалавекам, якому вельмі давярае, які яго адбітак – люстэрка. Надзея “спавядалася” Андрэю: “Каб вы ведалі, колькі крыві, забойстваў, сірочых слёз, звычайнага бруду на кожным шляхецкім гербе! Колькі забітых, зашмаганых да смерці, пакрыўджаных! Мы не маем права на існаванне, нават самыя сумленныя, самыя лепшыя. У нашых жылах не блакітная, а брудная кроў. Няўжо вы думаеце, што ўсе мы, да дваццатага калена, не павінны адказваць за гэта, адказваць жахам, галечай, смерцю? Мы былі такія абыякавыя да народа, які пакутаваў з намі поруч і ад нас, мы лічылі яго быдлам, мы лілі віно, а яны лілі кроў. Яны не бачылі нічога, акрамя дрэннага хлеба”.
Пасля гэтых слоў ён па-іншаму гляне на яе – “са здзіўленнем”, як піша аўтар. І толькі тут ён зразумее, што ніякая яна не непрыгожая, што перад ім “незвычайная дзяўчына, прыгожая дзіўнай, трохі вар’яцкай прыгажосцю”.
Каханне дорыць нам крылы. Фундамент кахання, на мой погляд, гэта любоў. Паняцце гэта глабальнае. Але калі даць самае простае тлумачэнне, то можна сказаць так: гэта самаахвярнае служэнне, жаданне памерці або перамагчы ў імя каханай, рызыкаваць сабою, абы толькі жыў той, кім ты бясконца даражыш.
“Яна ляжала ў маіх абдоймах, і як быццам ціхая музыка пачала найграваць недзе, можа, у маёй душы. Ціхая-ціхая, далёкая-далёкая, пяшчотная: пра сонца, малінавыя ад канюшыны лугі пад дымнай бліскучай расою, пра залівісты спеў гівала ў шатах вялікіх ліп. Яе твар быў такі спакойны, як у спячага дзіцяці” – вось яно, простае зямное каханне, якое, на жаль, дадзена перажыць далёка не кожнаму на зямлі. І шчаслівы той, у жыцці каго яно было!
Андрэя каханне таксама змяніла: “Я не саромеўся гэтага. Да гэтага часу ў мяне, як амаль ва ўсякага здаровага, маральна неразбэшчанага і пазбаўленага залішняй пачуццёвай цягі чалавека, былі да жанчын роўныя сяброўскія адносіны, часам нават не пазбаўленыя нейкай незразумелай агіды. Так яно і павінна быць, пакуль не прыходзіць Сапраўднае”.
Быць самім сабою, у суладдзі з сусветам пачуццяў, жыць ярка, на ўсю моц, любіць гэта жыццё і па гэтай прычыне баяцца смерці – вось што такое каханне, вось якая адказнасць за пачуццё, калі яна ўсяго толькі, як кажа Андрэй, “спадзявалася на мяне”.
І дзякуючы гэтаму прадаўжаецца жыццё, нараджаюцца шчаслівыя людзі, нязводным застаецца людскі род…
Дзяучаты мiнулай вайны" Е. Лось. Вот текст:
Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны...
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром...
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі — як мужчыны,