В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
tima3002
tima3002
18.07.2022 00:09 •  Беларуская мова

Надо сделать (сылку можно тоже) бел лит​

Показать ответ
Ответ:
iraromanova2002
iraromanova2002
08.02.2023 17:36

Кожны беларускі паэт у сваёй творцасці абавязкова звяртаецца да тэмы роднай мовы і ролі мовы у́ будучыні беларускага народа. Алесь Ставер не выключэнне: у сваім вершы "Да вас звяртаюся, нашчадкі" паэт падымае важныя пытанні, актуальныя для сённяшніх дзён.

Хачу зау́важыць, што у́ гэтым творы Алесь Ставер звяртаецца да сваіх чытачоу́ не толькі як паэт, але і як прадстау́нік грамадства. Яго верш - гэта зварот да беларускага народа, да нашчадкау́ і суайчыннікау́.

У сваім творы ау́тар ужывае шмат дзеясловау́ у форме загаднага ладу: "пакіньце злосць", "любіце травы,дрэвы, рэкі", "цаніце працу", "шануйце", "беражыце" для большай выразнасці і эмацыянальнасці верша. Алесь Ставер не выкарыстоу́вае многа эпітэтау́ для апісання роднага краю, але назоу́нікавыя словазлучэнні "прастор палёу́", "блакіт набёс" у гэтым вершы лаканічна перадаюць апісанне бязмежнасці і прыгажосці нашай краіны.

Спадабау́ся мне у́ вершы эпітэт : "святая Беларусь", які перадае у́сю павагу і любоу́ ау́тара да роднай краіны, да яе гісторыі. Ужывае паэт і метанімію: "мова Коласа, Купалы".

Важнай часткай твора з'яу́ляецца апошнія чатыры радкі. Сапрау́ды, пакуль жыве мова наша -жыве і беларускі народ.

Гэты верш вызывае у́ мяне сумны настрой: праходзяць гады, але тэма беларускай мовы і беларускага народа застаецца актуальный. Ці не азначае гэта, што беларускі народ сапрау́ды можа знікнуць, калі забудзе мову сваю? Хачацца, каб кожны з нас задумау́ся аб гэтым, каб словы Алеся Ставера адгукнуліся у́ душы кожнага беларуса.

0,0(0 оценок)
Ответ:
СвинкаГоппа
СвинкаГоппа
28.07.2020 06:12

Верш "Матчына песня" Алёны Лянок мяне адразу у́разіу́: толькі таленавіты чалавек можа так тонка, так далікатана распавявядаць пра звычайную, на першы погляд, з'яву, распавявядаць пра матчыну песню.

Асноу́ная тэма верша -гэта у́дзячнасць сваёй маці, якая не толькі клапацілася пра спакой, пра сон свайго дзіцяці, але і перадавала любоу́ да роднай мовы і роднага краю.

Верш багаты на мастацкія сродкі. У гэтым вершы многа эпітэтау́, напрыклад: вусны трапяткія і гарачыя; спявала ласкава і шчыра; салодкія, яскравыя,светлыя, ясныя сны. Гэта надае вершу большую выразнасць, такія словы перадаюцца адносіны Алены Лянок да гэтых з'яу́.

Ужываецца і такі мастацкі сродак, як сінекдаха (ужыванне часткі замест цэлага, адзіночнага ліку замест множнага), напрыклад: "зау́сёды злятау́ мілагучны той сказ". У гэтым выпадку паэтэса нау́мысна у́жывае гэты сродак выразнасці, каб стварыць уражанне, што абсалютна кожны сказ роднай мовы мелагучны і меладычны.

Выкарыстоу́ваюцца і парау́нанні у́ творы: "стала вялікім, як свет, пачуццём". А пау́торы у пачатку верша і у́ канцы фразы "Падзякаваць трэба той матчынай песні" у́жываюцца з мэтай узмацнення у́ражання, каб перадаць важнасць ролі матчынай песні у́ жыцці кожнага з нас.

Для мяне верш "Матчына песня" мае, перш за у́сё, павучальны характар. Я думаю, кожны, хто прачытау́ гэты верш, паглядзеу́ на звычайные рэчы з іншага боку: як маці ціха шые у цемнаце, асцерагае наш сон; як імкнецца маці перадаць нам дабрату і любоу́; як жадае матуля азарыць наша сэрца чароу́нымі словамі роднай мовы.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота