В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
lushayir
lushayir
08.11.2020 04:29 •  Беларуская мова

Напяшыце сачанне на тэму "восенню у лесе"

Показать ответ
Ответ:
vgirenkov
vgirenkov
06.10.2020 19:37
Я вельмі люблю лес. Нездарма ў кожнага мастака, пісьменніка ёсць творы, прысвечаныя лесу.
  ...Вось я іду знаёмай сцяжынкай. Цёпла свеціць асенняе сонейка. Над полем плыве павуцінне. У небе віднеюцца ланцужкі жураўлёў і чуецца ix сумнае курлыканне.
  Пepшымі мяне сустракаюць маладыя асінкі. Яны шумяць пачырванелымі лісточкамі, быццам хочуць мне нешта сказаць. За асіннікам віднеецца сасоннік. 
  Які прыгожы лес восенню! Колькі ў iм колераў! Пад нагамі шамаціць залатое лісце. На фоне зялёнага колеру сосен параскіданы лапікамі жоўтыя лісты бяроз, цёмна-карычневыя лісты дубоў.
  Ціха ў лесе. Я ў ім адна. Ніхто не перашкаджае мне думаць. І вось я ўбачыла сямейку баравікоў. Напэўна, сюды даўно ніхто не заходзіў. Пакуль я іx зразала, слухала, як сосны перашэптваюцца пaмiж сабой. Потым знайшла пянёк, аблеплены апенькамі. Якая прыгажосць! Раптам убачыла маленькі ручаёк, якога раней тут не было. Мусіць, ён утварыўся пасля дажджу на тым тыдні, калі была моцная навальніца, i дождж ішоў цэлы дзень.
  Пад апошнімі цёплымі пpaменямі сонца грэецца вуж. Ён убачыў мяне і як быццам усміхнуўся, высунуўшы язычок.
  Я зайшла ўглыб лесу. Раптам убачыла вавёрку. Яна паглядзела на мяне сваімі чорнымі вочкамі, хутка паскакала з дрэва на дрэва і знікла.
   Калі стамілася, я села на палянцы адпачыць. Мне так было добра! І я зразумела, што без лесу жыць нельга. Летам ён карміў мяне ягадамі, восенню – грыбамі. У думках я дзякую лесу за тое, што ён мне падарыў цэлы кош грыбоў, ды не абы-якіх, і збіраюся ісці дадому. Чырвоная каліна праводзіць мяне яркім позіркам, а ўраджайная рабіна не можа варухнуць ніводнай галінкай пад цяжарам аранжавых ягад. Будзе што есці птушкам зімой.
  Восень дадала лесу шмат прыгожых фарбаў. Так лес рыхтуецца да зімовага адпачынку, каб пасля яго ўзняцца з новай сілай i хараством.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота