В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
mark086
mark086
02.03.2021 17:27 •  Беларуская мова

Нужен текст"танец жураўлёў" начинается так "быў сіні золак світанку. з сінечы ужо досыць выразна выступалі абрысы прыбярэжнага кустоўя з за бярозы".

Показать ответ
Ответ:
Лёха142002
Лёха142002
12.01.2023 01:44
Мы заўсёды жадаем адзін аднаму шчасця на розныя святы. Нават калі развітваемся, мы кажам: “Шчасліва!”. А што азначае гэта слова? У кожнага сваё тлумачэнне. З навуковага пункту гледжання — гэта філасофская катэгорыя, якая мае на ўвазе ідэальны стан душы.
Звычайна людзі падзяляюцца на шчаслівых і тых, хто не бачыць свайго шчасця. А яно складаецца з дробязей, якія даступныя кожнаму, толькі трэба навучыцца іх заўважаць. Нам проста дадзена жыццё і ніякай інструкцыі да яго не існуе, мы самі яе ствараем. Мы творцы сваёй долі, свайго шчасця.
Людзі намагаюцца знайсці яго ў грошах, але чалавек хутка прывыкае да ўсяго. Няма нічога, што зрабіла б яго шчаслівым назаўсёды. Але кожны з нас можа ўспомніць хвіліны, калі без асаблівай прычыны на абліччы з’яўлялася ўсмешка сапраўды шчаслівага чалавека.
Зараз, калі сачыць за навінамі, можна пачуць страшныя рэчы: падлеткі, якія толькі пачынаюць сваё жыццё, вырашаюць закончыць яго самагубствам, бо лічаць сябе няшчаснымі з-за нейкіх дробязей, якія здарыліся з імі. Сучасная моладзь ранімая і песіместычная, а менавіта новае пакаленне — будучае краіны. Наш час дае шмат магчымасцей падлеткам знаходзіцца ў ідэальным стане душы: удасканальвацца, займацца той дзейнасцю, якая падабаецца. А калі ўявіць, што ўсе людзі, якія лічаць сябе няшчаснымі, закончаць жыццё самагубствам. Колькі тады шчаслівых застанецца на свеце? “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць”. А якое ж яно хуткаплыннае! Таму мы павінны пакінуць след пасля сябе. Жыццёвая мудрасць вучыць: калі ты з’явіўся на свет — ты плакаў, а вакол цябе ўсе радаваліся, зрабі ж так, каб, калі ты будзеш пакідаць свет, усе плакалі, а ты адзін усміхаўся. Трэба берагчы жыццё. Быць шчаслівым і рабіць такім увесь свет.
Шчасце нельга сарваць, злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца за нешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі, падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных — вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!
0,0(0 оценок)
Ответ:
bobrino599
bobrino599
06.12.2021 20:01
Мой любімы герой па аповесці “Журауліны крык”. Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было.

Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе.
Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх.

Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.

Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота