В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Нужно решить тест
Адасобленыя акалічнасці, прыдаткі, дапаўненні і акалічнасці

1.Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі:
1) Толькі недзе далёка на ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася;
2) Калі пад’ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім нічога асаблівага не здарылася;
3) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на сонцы;
4) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, з роўнымі і стройнымі алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою;
5) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, з балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады.

2.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:
1) Снег цямнеў, і нудны, беспрасветны церусіў дождж;
2) Нават зацярушаныя снегам сосны здаюцца нейкімі іншымі – маленькімі, прысадзістымі;
3) На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя вясёлы, шчаслівы;
4) Не ведаю, чым кінуўся мне ў вочы томік у цвёрдым пярэстым пераплёце;
5) Нейкі час яны не ведалі, што рабіць, і ашаломленыя стаялі на мяжы.

3.Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены):
1) На галінках замест лісця віселі кропелькі вады;
2) У хаце было асабліва светла;
3) Пазней нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню;
4) Першым пасяленцам асабліва моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак;
5) Сёння змоўклі нават сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу.

4.Адзначце сказы з адасобленымі недапасаванымі азначэннямі:
1) Над вадою слаўся туманок, рэдкі, празрысты;
2) З люстэрка на Ліду зірнуў прыгожы круглы тварык з ямачкамі на шчоках, з пагардлівай усмешкай на вуснах;
3) За сталом, заваленым кнігамі, добра працавалася;
4) Ён шчасліва ўсміхнуўся майму адказу і паспешліва затупаў па вуліцы, у бітых валёнках, у ватных штанах і шапцы з ужо парэпаным чорным мехам;
5) У блакітнай сукенцы, з чырвонай стужкай у кучаравых валасах, яна нагадвала прыгожую ляльку.

5.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:
1) І ім дзецям не трэба было хадзіць далёка па ліст, якім высцілалі печы, калі пяклі хлеб;
2) Партызан Сасноўскі праяўляў асаблівы клопат і цікавасць да праектавання помніка;
3) Ды і ў расійскім асяроддзі нашага земляка зразумелі і падтрымалі як настойлівага шукальніка ўласна беларускага сэнсу ў кнізе гісторыі;
4) І сведкай усяму гэтаму была толькі яна дзяўчынка і нібыта ўсё гэта адбылося дзеля яе;
5) Ганна або Андрэіха, як яе звалі суседзі па імені нябожчыка мужа, неахвотна і рэдка пераступала гэты звыклы абсяг.

6.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ставіцца коска:
1) Нішто_ нават завіруха_ не спыніла намеру Васіля;
2) У засуху ж_ акрамя травы_ разараныя лужкі пачыналі зарастаць ваўчкамі і драсёнам;
3) Асабліва_ высокімі выглядалі яліны, хвоі, бярозы ;
4) Зрэдку пракідаліся і хвойкі, трапляліся_ нават_ кусты ядлоўцу;
5) Акрамя гэтых своеасаблівых якасцей_ ён вызначаўся багаццем светаадчування, прыгожымі пачуццямі, пявучым голасам.

7.Адзначце сказы. у якіх перад злучнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць коску:
1) Прыняўшы кнігі ад вучняў_ і пусціўшы іх на летні адпачынак, Лабановіч выйшаў на двор і абышоў пасаджаныя маладыя дрэвы;
2) Але аднойчы на работу прыбегла Аня_ і, адчыніўшы дзверы ў кантору, дала знак, каб я выйшаў;
3) Васіль збіраўся яшчэ раз паспрабаваць шчасця_ ды, нічога не злавіўшы, хлопцы вярнуліся назад;
4) У той бок вёў свежы след_ і, не завітаўшы ў хату, Андрэй накіраваўся па ім;
5) Аднойчы гарачым летнім днём малы Міколка ўзяў Грышкаву вудачку_ і, сабраўшы дзясяткі два сваіх сяброў, аб’явіў ім, што павядзе іх лавіць рыбу.

8.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці не адасабляюцца:
1) Нягледзячы на ўсе неспрыяльныя ўмовы жывуць у душы вясковай жанчыны сотні і тысячы песень;
2) Апавядае казку бабка не спяшаючыся, мяняе голас, а нітка прадзецца і прадзецца;
3) Ляжа ён на высокую духмяную траву, падложыць рукі пад галаву і не адрываючыся глядзіць у неба;
4) Палюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч не спяшаючыся прыступіў да збору;
5) Перабраўшыся гады тры таму назад з вёскі, яна па-ранейшаму не можа сядзець склаўшы рукі і даглядае суседскага хлопчыка.

9. Пастаўце неабходныя знакі прыпынку ў 4-м сказе, падкрэсліце яго па членах сказа.
Тэкст для задання 9:
(1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа бялела бяростай, а камель быў чорны. (3) Абапал дарогі раслі такія ж бярозы, старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5) Апалае лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі.

Показать ответ
Ответ:
zelenkadi
zelenkadi
21.12.2020 21:02

ответ:За возерам, што плёскаецца зусім пад нашымі вокнамі, пачынаецца лес. Мы мала там бывалі, не знаходзячы для сябе нічога прывабнага. Лес быў дагледжаны, расчышчаны і нагадваў школьны парк. Іншая справа - востраў на возеры. Там усё было так, быццам рука чалавека ніколі не краналася гэтага кутка прыроды. На востраве нам было цікава, у лесе - няма.

А Мішка быццам не заўважаў нас і нашу зайздрасць. Ён спіхнуў плыт у ваду, працягнуў яго за прывязаную вяроўку крокаў на пяцьдзесят убок, якраз туды, дзе пачыналася глыбінная плынь, і скочыў на хісткія бярвенчыкі.

Мішка ўсміхнуўся. А я падумаў, што ён, напэўна, уявіў сябе адным са старажытных мараходаў, якія на плытах перасякалі цэлыя акіяны.

Відаць, Мішка разведаў усё папярэдне. Вярнуўся Мішка на самым змярканні.

Назаўтра пасля заняткаў мы зноў былі на востраве. Я прапанаваў узяць лодку, але сябры не падтрымалі. Лодка - не для першаадкрывальнікаў. Для гэтай мэты найлепшае - самаробны плыт.

Нас трох для кволага Мішкавага збудавання было замнога. Разы са два хвалі захлествалі плыт, і мы аказваліся ў вадзе. Але ў рэшце рэшт дасягнулі другога берага. Выцягнулі плыт на пясок і пайшлі ў лес.

Дарогу Мішка запомніў добра. Праз гадзіну мы ўжо былі ля мэты.

На першы погляд у гэтым лясным возеры нічога асаблівага не было. Вялізная палонка пасярэдзіне зарослай мохам паляны. Вакол растуць кусты алешніку, сям-там каля берага відаць шырокія лісты і кветкі гарлачыкаў. Вось толькі паверхня... Мішка не памыліўся: яна была цьмяная, быццам промні святла знікалі ў ёй без астатку.

А мне падумалася, што гэта возера падобнае на кавалак глыбокага космасу, дзе ўсё навокал чорна і да бліжэйшых зорак доўгія гады шляху. Але я не сказаў сябрам пра гэта параўнанне. Яны былі ўпэўнены, што я раўнадушны да космасу. А як я мог гаварыць, што некалі пайду ў прастору, калі нават фізкультурай займаўся па с праграме? - Трэба нанесці на карту, - сказаў Сашка. Няўрымслівая яго натура патрабавала дзейнасці. - Стойце тут, я зраблю вымярэнні, - і ён пайшоў, шырока ставячы крокі, уздоўж азёрнага берага.

Мішка тым часам сарыентаваўся па сонцу, каб вызначыць каардынаты возера. Напэўна, гэта была дарэмная работа. Каардынаты школы мы вызначалі шмат разоў - і ўначы па зорках, і ўдзень па сонцу. А адсюль да школы было кіламетраў дзесяць прама на ўсход. Так што патрэбныя разлікі можна было зрабіць без алоўка. Але я зноў прамаўчаў. Хай робяць як хочуць. Я ж ведаў адно: я прыйду сюды яшчэ раз, адзін, i прынясу акваланг. Я нарэшце адчую, што гэта такое - чорны і маўклівы космас.

Тым часам Сашка вярнуўся. Перыметр возера раўняўся тысячы шасцістам дваццаці крокам або прыкладна паўтара кіламетрам. Хлопцы хутка начарцілі картаграфічную сетку, потым нанеслі на яе абрысы возера.

- Вяртаемся, - сказаў Сашка, задаволена аглядаючы сваю работу.

- Пара ўжо, - згадзіўся Мішка, - хутка сцямнее. Ты што, начаваць тут збіраешся? - крыкнуў ён, убачыўшы, што я застаюся на месцы.

Калі праз некалькі дзён я сказаў, што пайду ў лес, гэта не выклікала ні ў кога пытанняў. Раз не запрашаю ў спадарожнікі каго-небудзь, значыць, так мне лепш. Мы прывыклі паважаць справы i жаданні таварышаў.

Надвор'е было пахмурнае, і вада ў возеры здалася яшчэ больш цёмнай. Я добра плаваў і не баяўся ні глыбіні, ні віроў. А тут мне раптам стала страшнавата. Падумалася, што гэта проста багністае балота, дно якога ўсцілае звычайны тарфяны пласт. Але менавіта таму, што адчуў страх, няўпэўненасць, я прышпіліў балоны з паветрам, надзеў маску і падышоў да вады. Глеба пад нагамі была мяккая, як дыван, - прыбярэжнае дно было пакрыта мохам. Але ліхтарык не ўключаў: мне патрэбна была толькі цемра, а ўсё астатняе не мела значэння. Мне здавалася, што я зусім не ў вадзе, а ў прасторы. Цела было лёгкае, нібы бязважкае. Я мог ляжаць, распластаўшы рукі, даць нырца, узляцець уверх. Мне падабалася маё стан, і толькі было шкада, што вакол не відаць сузор'яў. Без іх не было сапраўднага космасу.

Я пашукаў якіх-небудзь рэчаў - не вяртацца ж назад з пустымі рукамі, - я абходзіў адзін пакой за другім, разграбаў глей пад нагамі, мацаў сцены. Нічога не было.

Нарэшце мне надакучыла гэта блуканне, дый першы балон з паветрам апусцеў. Я рашыў вяртацца і проста так, у апошні раз, правёў промнем ліхтарыка па сцяне, што стаяла на маёй дарозе. Чорныя, замшэлыя камяні. І раптам сярод іх нешта бліснула.Мне здалося, што гэта быў лісцік серабрыстай таполі, якіх шмат расло на беразе.Ужо бралася на вечар, калі я вярнуўся ў інтэрнат. Як на тое, у калідоры носам к носу сутыкнуўся з настаўнікам. З ім былі Сашка і Мішка.І я ўспомніў, што ў нас у гэты час лабараторныя заняткі па фізіцы. Мне стала няёмка перад настаўнікам.- Ідзі паеш, - спыніў мяне настаўнік, калі я пачаў быў апраўдвацца, - потым раскажаш.Я раззлаваўся на сяброў: вось балбатуны, трэба было ім гаварыць, дзе я! Цяпер прыйдзецца, можа, яшчэ цэлы даклад рабіць, а я ж па сутнасці нічога не ведаю. Ні пра возера, ні пра рэшткі таго паселішча.

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Ответ:
Xom9l4ok
Xom9l4ok
07.09.2021 06:51

ответ:Тонік быў звычайным вясковым хлопчыкам. Ён рос ў няпоўнай сям’і — у яго была толькі маці, але ўся вёска ведала, што яго бацька — кравец. З-за гэтага яму далі мянушку Паплісты. Ён быў:

“быў таўстагубы, і гэтак зацята глядзеў спадылба, як яго прызнаны цэлаю вёскаю, але не запісаны ў метрыцы бацька.”

Як і ўсе хлопчыкі, ён любіў купацца ў рэчцы, лавіць рыбу і ракаў, збіраў кулі, дапамагаў матулі па хатніх справах, пас кароў. Акрамя гэтага разам з іншымі рабятамі лазілі ў Мокуцеў сад за недаспелымі яблыкам

Объяснение:

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота