ответьте на вопросы по тексту "губаты"
колькi частак у творы? а) 2; б) 5; в)8; 2. хто галоуны персанаж твора? хто такi "губаты"? а) хлопчык; б) мяздведзь; в) ласяня; 3. хто у першай часцы гнауся за "губатым" i яго мацi? а) лiса; б) воук; в) дзiкi кабан; 4. колькi дзяцей было у сям'i? а) 2; б) 3; в) 4; 5. што здарылася з "губатым" у канцы твора? а) ён знайшоу сабе другую сям'ю и пайшоу у другi лес; б) ён застауся жыць у сям' людзей; в) яго забiлi паляунiчыя са стрэльбы
Я жыву ў Слоніме і вельмі люблю гэты горад.
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе.
Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, каму спадабаецца спорт, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
У нашым цудоўным горадзе забавы знойдзiцца на любы густ. Калі вы яшчэ ніколі не былі ў Слоніме, то абавязкова прыязджайце ў госцi. Усiх запрашаю!