Падкрэсліце ў сказах вытворныя прыназоўнікі: 1) Увогуле ўсё адбывалася так, як і было прадугледжана, апроч драбязы нейкай; 2) Як было ўжо не адзін раз, на хутары заначавалі. Перад тым заехалі ў Сяльцо, нахапалі па хатах з дзясятак курэй – назаўтра меліся везці ў мястэчка. 3) А на дарозе гэтай, калі памятаеш, недалёка ад таго месца, дзе яна выходзіць на шашу, у раўку невялікі такі масток. 4) А дазорныя ўпарта чакалі машыну, а машыны ўсё не было. Замест яе на дарозе ранічкай з’явілася фурманка. 5) Праз якую гадзіну ўжо ўсе ведалі, што здарылася на дарозе ў раўку.