І Серж, і Насцечка добра вучацца ў школе, яны разумныя дзеці. Я лічу, што Насцечка будзе вясёлай і добрай дзяўчынай, працавітай і клапатлівай. Напэўна, яна стане прыгажуняй. Гэтак жа і Серж, калі пераадолее свой гонар, стане вельмі годным юнаком. У Сержа выдатныя бацькі, і я веру, што яны змогуць выхаваць яго цярпімым, паважлівым і справядлівым чалавекам. Вядома, за дзесяць гадоў шмат што можа адбыцца ў іх жыцці. Але я спадзяюся, што абодва яны з магчымых памылак зробяць правільныя высновы. Я б хацеў(хацела) пажадаць Сержу спазнаць сапраўднае сяброўства, каб лепш зразумець сябе. У аповедзе ён часта паводзіць сябе як жорсткі хуліган, мне б хацелася, каб ён стаў больш добрым і паважлівым, і каб яго праказы сталі менш жорсткімі, а больш смешнымі. Веру, што у герояў расказу ўсё ў жыцці будзе добра, што праз дзесяць гадоў яны будуць вучыцца і з натхнененнем працаваць, а дзіцячыя іх праблемы дапамогуць ім стаць выдатнымі юнакамі.
Пра Радзіму:
З роднага боку і варона мілая
Свая хатка – родная матка, а чужая – мачыха
Родная зямелька – як зморанаму пасцелька
Пра кнігу:
Адна кніга тысячу людзей вучыць
Добрая кніга – лепшы сябар
Кніга – маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет бачна
Пра навуку:
Розум – найлепшае багацце.
Навука ў лес не вядзе, а з лесу выводзіць.
За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і тое не бяруць.
Пра працу:
Праца чалавека корміць, а лянота – порціць.
Што пасееш, тое і пажнеш.
Хто працуе, таму і шанцуе.