Перакладзице на беларускую мову словазлучэнни: новы кафель, охотничья собака, выгодная продажа, густая тень, жёлтый цыплёнок, птенец кукушки, стеклянная банка, синие чернила, одна бровь, портретная живопись, собственное мнение, русская гармонь.
Мы вядзем прамую трансляцыю центральнага матча тура. Вось гучыць свісток галоўнага суддзі матча, і гульня пачынаецца. І адразу ж каманда накіроўвае мяч у бок варот суперніка. Небяспечны момант... Усё, можна выдыхнуць - забіць мяч у вароты не атрымалася, бо цудоўна згуляў варатар. Вось ён уводзіць мяч у гульню. З мячом вельмі ўдала сустракаецца паўабаронца, аддае перадачу на ход нападаючаму, той "цягне" мяч па левым флангу, змяшчаецца ў цэнтр штрафной, абыгрывае абаронцу суперніка і б'е па варотах. Шкада, што пасля такой выдатна праведзенай камбінацыі, мяч усё ж такі размінуўся са створам варот. Так, прайшло яшчэ зусім мала часу ад пачатку гульні, а мы ўжо з Вамі сталі сведкамі дзвюх вельмі "вострых" атак футбалістаў гуляючых каманд. Значыць, цікавая гульня чакае сёння нас з Вамі ..."