Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Полынчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з’яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны зуброў у пушчы не засталося. 3 тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятага па тысяча дзевяцьсот трыццаты год у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавежскай пушчы. У тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят сёмым годзе — запаведна-паляўнічай гаспадаркай. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці зуброў.
Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыгажосці!
Пакахаў юнак дзяўчыну, а тая запатрабавала, каб ён прынёс ёй матчына сэрца, - і тады адкажа яму ўзаемнасцю. I юнак выканаў тую ўмову... А калі нёс сваёй каханай матчына сэрца, спатыкнуўся і выцяўся. I сэрца спыталася: «Ці не балюча табе, сынок?»Самаахвярнасць і ўсёдаравальнасць - вышэйшая выява святой любові, бо толькі святыя здольны на такое пачуццё. Кожнаму грэшнаму разам з жыццем даецца і чалавек, праз якога прыходзіць жыццё, і да скону яно асветлена святым пачуццём матчынай любові. Гэтую любоў нельга вызначыць, вытлумачыць, вымераць, бо яна - дар Усявышняга, як само жыццё. Фантастычнымі сродкамі славяць матчыну любоў паэты, бо розумам усвядоміць яе немагчыма - «цуды можна разумець толькі сэрцам». У Цёткі ёсць хвалюючы верш «Тры кветкі», напісаны паводле народнага падання пра юнака, што ў доўгую нялёгкую дарогу ўзяў тры кветкі: ад друга, каханай і маці. У самы крытычны момант свайго жыцця юнак дастаў дарагі дарунак і ўбачыў: дзве кветкі завялі, жывой была толькі трэцяя - матчына.У вершы «Голас» групоўкай слоў і выразаў з нарастаннем іх сэнсавай выразнасці («незнаёмы», «друг», «любая», «маці» - «здзівіць», «спыніць», «сагрэць сонцам лета», «вярнуць з таго свету») Максім Танк дасягае афарыстычнасш ва ўслаўленні маці і яе бязмежнай любові да дзяцей: