В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
ramil161
ramil161
17.10.2022 23:13 •  Беларуская мова

Праблема здрадництва у аповесци быкава "знак бяды" много , надеюсь на вас

Показать ответ
Ответ:
lod2003
lod2003
29.07.2020 07:22
Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з ня гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота