ПРАВЕРЦЕ СЯБЕ 1. Якія члены сказа называюцца аднароднымі? Якія члены сказа могуць быць
аднароднымі?
2. Як вызначаюцца аднародныя і неаднародныя дапасаваныя азначэнні?
3. Якія злучнікі пры аднародных членах заўсёды з'яўляюцца адзіночнымі?
Якія адзіночнымі і паўторнымі?
4. Калі паміж аднароднымі членамі сказа коска ставіцца, а калі
ставіцца?
5. Калі ставіцца двукроп'е, а калі працяжнік пры аднародных членах сказа з
абагульняльнымі словамі?
6. Якую ролю выконваюць аднародныя члены сказа ў стварэнні тэксту?
Ад марозу снег пад нагамі ціхенька паскрыпвае. Гэта ламаюцца праменьчыкі сняжынак самай непаўторнай формы. Нават шкада становіцца ісці па іх.
Ад голаду і холаду туляцца да чалавечага жытла птушкі: вераб'і, сінічкі, гілі. Ніколі больш не ўбачыш іх так блізка ад чалавека.
Ужо зусім хутка Новы год. Я люблю гэтае свята. Гэта нагода сабрацца ўсёй сям'ёй, пабачыцца з роднымі і блізкімі людзьмі. У навагоднюю ноч усё становіцца асаблівым, казачным. Елка пераліваецца агнямі і зіхаціць гірляндамі. Стол ломіцца пад святочнымі стравамі. У неба ўзлятаюць рознакаляровыя феерверкі. Людзі дораць адзін аднаму падарункі і радасць. Наўкол усмешкі, весялосць і каханне. Адным словам, казка, па-іншаму і не скажаш.
Зіма - мая любімая пара года, а Новы год - маё любімае свята. Хутчэй бы ён ужо наступіў!
2. Ён узяў пяро ў рукі, і на яго твары выразілася вучонасць. (Змітрок Бядуля, "Летапісцы") [ ], i [ ].
3. Млела блізка рэчка сярод цішы летняй ночы, і праменні месяца залацілі нямы чарот... (Змітрок Бядуля, "Загадка") [ ], i [ ]...
4. Мы зрэдку перазвоньваліся, сустракаліся яшчэ радзей, але ж вось ён дачуўся, сабраўся і перадачку прынёс. (Янка Брыль, "Муштук і папка") [ ], але [ ].
5. Юста знікала ў сенцах, а ён памалу зачыняў гумно і, не спяшаючыся, ішоў у хату. (Янка Брыль, "Ніжнія Байдуны") [ ], a [ ].
6. Так патрабаваў Трушкевіч, а гэты старшы лейтэнант з акружэнцаў першага лета вайны і спаганяць, і патрабаваць умеў добра. (Васіль Быкаў, "У тумане") [ ], a [ ].
7. Дойдуць урэшце да жытла, абагрэюцца, паядуць гарачае бульбачкі, і ўся хвароба адстане. (Васіль Быкаў, "Сотнікаў") [ ], i [ ].
8. Карова скубла ўнізе, а Сцепаніда пастаяла яшчэ на гасцінцы, азіраючы з невысокай насыпкі знаёмае да драбніц некалі сваё хутарское поле. (Васіль Быкаў, "Знак бяды") [ ], a [ ].
9. Наперадзе, мусіць, чакалі яго і яшчэ болей родныя мясціны, а там, за грудком на дарозе, маглі паявіцца людзі. (Васіль Быкаў, "Аблава") [ ], a [ ].
10. Справы пачакаюць да сухіх дарог, а цяпер сядзі, браце, ля печкі. (Уладзімір Караткевіч, "Зброя") [ ], a [ ].