В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Пясчынка проверить с, к

Показать ответ
Ответ:
лиза1585
лиза1585
03.02.2020 11:41
З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было. Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх. Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе.
0,0(0 оценок)
Ответ:
dedchik
dedchik
05.08.2022 10:44
Мой любімы фільм называецца «Кароль- Дроздабарод ». Гэта сучаснае нямецкае кіно, але яно знята па старадаўняй казцы братоў Грым. Увогуле, гэта вясёлая рамантычная камедыя пра каханне прынца і прынцэсы.

Сюжэт фільма заблытаны. Жыла – была выдатная бялявая прынцэса. Ні адзін жаніх не мог дагадзіць яе капрызам : і той нягодны, і той не падыходзіць. У аднаго прыгожага прынца яна высмеяла знешнасць і дала яму мянушку Дроздабарод .

Тады кароль – бацька раззлаваўся і пакляўся выдаць дачку за першага, хто ўвойдзе ў палац. Тады Дроздабарод пераапрануўся ў растрапаныя жабрака і прыйшоў у палац пад рогат ўсіх астатніх пакрыўджаных жаніхоў. Ён ажаніўся на прынцэсе і павёў яе ў бедную хаціну, у сваё каралеўства.

Туга прыйшлося ганарлівай прынцэсе! Бо зараз у яе не было ні слу , ні раскошных сукенак! Распешчаная прыгажуня не ўмела ні тапіць печ, ні рыхтаваць ежу. Яна нават не ведала, што на рынку ёй давядзецца плаціць грошы. Пасядзеўшы галоднай, прынцэса стала прывучацца да працы. Але яе далікатныя ручкі нічога не ўмелі і не прывыклі да грубай працы. Муж вучыў яе працаваць і цішком вытвараў розныя штук, каб жыццё не здавалася ёй лёгкай.

Прыгажуня горка шкадавала аб тым, што была такой пагардлівай і капрызнай. « Ах , калі б мне цяпер мая свабода, я стала б жонкай Дроздабарода ! » – Гаварыла яна.

Мне падабаецца, што фільм заканчваецца добра. Прынцэса стала добрай гаспадыняй, перастала капрызіць. Яна стала ветлая і дабра да простых людзей. Тады Дроздабарод адкрыў сваю таямніцу, і яны пажаніліся ў палацы. Яшчэ мне падабаецца, што гэта разумны фільм, і што ён апісвае сапраўднае вялікае каханне. А яшчэ ён вучыць шанаваць тое, што маеш.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота