Таму што звычайна словы пераносяцца па складах. "Узор" дзеліцца на склады так: у-зор. Першы склад у гэтым слове складаецца толькі з адной літары. А згодна з правіламі пераносу, нельга пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару незалежна ад таго, утварае яна склад ці не (галосная яна ці зычная). Значыць, слова "ўзор" нельга падзяліць для пераносу.