В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
customsto
customsto
15.01.2022 17:21 •  Беларуская мова

Сочинение на тему памятник Ирине Паскевич в Гомеле по беларусскому языку

Показать ответ
Ответ:
ilyazavrik
ilyazavrik
02.10.2020 01:47

Бацька не прыехаў яшчэ з палявання, і Прадслава адзінока сядзела ў сваёй прасторнай, па-візантыйску абстаўленай свят-ліцы. Яна сама абставіла яе так.

Бацька ні ў чым ёй не пярэчыў — яму падабалася гэтая рас-коша, тонкі густ дачкі, якую ён паважаў, як раўню. Нездарма ідзе па Полацку слава пра яе. Вялікім розумам і прыгажосцю I надзяліў яе Бог. Не было ў Георгія і няма цяпер нікога больш I блізкага за Прадславу.

Старэйшая дачка ведала гэта, але не карысталася сваёй ула- I дай у доме. Наадварот, усяляк выказвала сваю пакору бацьку. I Вось і ўчора, калі папрасілі яе ў вялікую залу, дзе чакалі сва-1 ты, яна перш-наперш падышла да яго, нізка схілілася ў пакло-1 не. Потым падышла да сватоў, што прыехалі ад тураўскага I гСНЯЗЯ Рагвалода. Двое — князі. Астатнія ж, відаць, баяры. Га-1 варылі з пыхаю, але ёй чамусьці не хацелася слухаць — як жа, I прыехалі купцы! А яна — тавар. Добра хоць, што бацька дае 1 ёй поўную свабоду. Таму, па звычаі абнёсшы гасцей чарамі з ві-| ном, яна, хаваючы ўсмешку, паставіла сваю чару, нават не паднёсшы яе да вуснаў, і з цікаўнасцю глянула на гасцей. Яны пакрыўджана заміргалі, але сцярпелі адмову і пакланіліся на развітанне спакойна і ветліва.

Князь Георгій нічога не сказаў ёй. Думаў, напэўна, што для яе і лепшыя жаніхі знойдуцца.

Яна заўсёды была раўнадушная да лісліва-бойкіх гаворак I сватоў, да тых, хто хацеў з ёй звязаць сваё жыццё. Не ў сямей-1 ным шчасці ўяўляўся лёс. Яе павінна было чакаць наперадзе I нешта асаблівае, вялікае. I таму хітрыкі сватоў здаваліся паст-1 кай, у якую хочуць яе завабіць. Яна адчула, што не можа жыць I так, як ёй хочацца.

«Мне хацелася калісьці стаць бессмяротнай. Хацелася вялі-кіх спраў, подзвігаў, — думала яна, стоячы на каленях. — Я рыхтавала сябе з маладых гадоў да служэння вышэйшаму, што ёсць на зямлі, — Богу. Гэта тое, дзеля чаго я жыву. I калі мне цяпер цяжка — значыць, сапраўды нялёгка развітвацца са спакусамі жыцця. Але інакш я ніколі не змагу ўзнесціся духам над шэрай будзённасцю зямных спраў. Тым вышэй будзе маё адрачэнне ад зямнога. Так, толькі адрачэнне...»

А інакш нельга ў гэтым злым, несправядлівым свеце. Вось бацька — як яму хочацца пры яе дапамозе дабіцца нечага свай-го! Збавіць яе ў болын-менш прыстойныя рукі. А не захоча сама — прымусяць. Гордая Рагнеда не захацела аднойчы ра-зуць свайго нарачонага — прымусілі. I яе змогуць.

Прадслава ўстала, доўгім позіркам абвяла ваколіцу. Злева пачыналіся крывыя полацкія вуліцы. Справа, ля самага бера-га, вілася вузкая сцяжынка. Калі ісці па ёй гадзіны са дзве — можна было як найкарацей прыйсці да Праабражэнскага мана-стыра. Прадслава часта хадзіла туды і любіла прапахлыя лада-нам келлі , строгую ўдумлівую цішыню і нейкую асаблівую мудрасць гэтага манастыра. Вось там яна можа знайсці спакой, павучыцца цішыніі развазе. Там яна зможа стаць незалежнай, і ніякія зямныя турботы не змогуць крануць яе душу.

Янарашуча пачала спускаццаз высокага абрыву...

...Халоднае вострае лязо каля шыі. Нізка, ля самых каленяў ігуменні — схіленая галава. А зверху голас — затоена-радасны:

— Пастрыгаем цябе, сястра, пад іменем Ефрасіння...

0,0(0 оценок)
Ответ:
diiann
diiann
22.06.2022 02:45
 Да пуцёў вызвалення сваёй бацькаўшчыны у кожнага чалавека існуе сваё меркаванне. Янка Купала ў сваім творы “Раскіданае гняздо” апісвае найбольш распаўсюджаныя ў краіне барацьбы з хлуснёй.Больш за усіх ў творы мне спадабаўся Сымон. Бо толькі ён адзін дабіваўся заўсёды праўды, няхай і праз суд. Але Сымон ніколі не звяртаўся за дапамогай да пана Геты.
   Сымон – малады чалаек, які упэўнены ў сабе і сваіх моцах, ён праўдай жадаў вярнуць родную зямлю. І на мой погляд так Сымона з’яўляецца эфектыўным.
    Што касаецца Зоські, дык тая дабівалась праўды каханнем да пана. Яна быццам бы прыносіла сябе ў ахвяру, такім чынам каб вярнуць сабе родную зямлю, жыццё, дапамагчы сваім родным.
   Данілка таксама меў свій шлях вызвалення радзімы.Даніла думаў, што трэба яму зрабіць скрыпку, з дапамогай яе яго сям’я зможа забыцца на гора, з музыкай стане жыць весялее. Ды і музыка дапамагае ў жыцці чалавеку у моманты цяжкіх абставін.
   Сам пісьменнік лічыў, што з дапамогай літаратуры можна расказаць людзям усю праўду чалавечага жыцця. І гэта сапраўды так. З твораў мы даведваемся пра жыцё простых сялян і іх умовы.
   Купала у торы апісвае пошукі сваёй радзімы да шляху новага жыця.Героі твора павінны насйсці шлях ў рэальным становішчы і працягваць жыць далей.Сымон з Зоськай вельмі не падобныя каб ісці адным шляхам.
   Сымон вырашае, што трэба адстойваць свой погляд сілай, для гэтага ён носіць з сабой сякеру.Кветкі з’яўляюцца сімвалам Зоські. Яна сваё жыццё будуе на дабрыні і каханні
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота