В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Составить сочинение по раскіданаму гнязду. по этому плану: 1. беларусь пачатку 20 стагоддзя - раскіданае гняздо. 2. трагедыя сям`и зябликау. 1) пошуки шляхоу да прауды и справядливасци кожнага героя. 2) аутарская пазицыя. 3. симваличны сэнс назвы твора.

Показать ответ
Ответ:
Yutik
Yutik
09.03.2022 03:08

Объяснение:

Тэма Радзімы ў творчасці Максіма Багдановіча

Сэнс слова Радзіма знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з такімі паняццямі, як зямля, на якой ты нарадзіўся, народ, які яе насяляе, яго гісторыя, культура, прырода. Таму з поўнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што тэма Радзімы — адна з асноўных у творчасці Максіма Багдановіча. Жывучы за межамі Беларусі, ён стаў класікам беларускай літаратуры. Беларуская культура дабратворна ўздзейнічала на выхаванне Максіма Багдановіча ў час навучання ў гімназіі, асабліва у сярэдніх і старэйшых класах. Ды і пачаў пісаць Максім па-беларуску з 10—11 гадоў.

Паэт вывучаў Беларусь у гутарках з бацькам, цёткамі, людзьмі-беларусамі па паходжанні, якія сустракаліся на яго жыццёвым шляху. Вельмі моцнае ўражанне зрабіла на паэта наведванне Беларусі, Віленскага беларускага музея, дзе ён пазнаёміўся з рукапісамі старажытных кніг — узорамі мастацкай культуры беларусаў.

Верш паэта «Слуцкія ткачыхі», цыклы вершаў «Старая Беларусь», «Места» ствараюць адчуванне, што Максім Багдановіч — паэт беларускай зямлі і яе народа. Слуцкія паясы паэт упершыню ўбачыў у музеі. Незвычайнае мастацкае хараство, створанае рукамі простага люду, усё больш пераконвала яго ў таленавітасці сваіх суайчыннікаў. Васілёк — сімвал Беларусі, вобраз глыбока патрыятычнага значэння. Гэта вобраз Радзімы і любові да радзімы, любові да народа, яго мастацтва.

Вершы паэта, звернутыя ў далёкую гісторыю, ствараюць адчуванне велічы дзейнасці далёкіх продкаў, нараджаюць пачуццё гонару за іх імкненне наблізіць народ да культуры, асветы:

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах,

Свой век канчаю я ў манастырскіх мурах

I пільна летапіс другі ўжо год пішу:

Старанна літары малыя вываджу

I спісваю ўсё ад слова і да слова

З даўнейшых граматак пра долю Магілёва,

I добрыя яго, і кепскія дзяла апавядаю тут...

Паэта непакоіў гістарычны лёс беларускага народа. У асобных вершах ён набывае трагедыйнае гучанне. З пачуццём адчаю і болю паэт гаворыць пра свой народ, яго сацыяльнае і духоўнае аблічча:

Народ, беларускі народ!

Ты цёмны, сляпы, быццам крот,

Табою ўсягды пагарджалі,

Цябе не пушчалі з ярма

I душу тваю абакралі, —

У ёй нават мовы няма.

М.Багдановіч верыць у будучае свайго народа, перакананы, што ён заслугоўвае лепшай долі, можа заняць пачэснае, раўнапраўнае месца сярод іншых народаў:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснагадня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня...

Рамантычныя вобразы ўсходу сонца, вясны, залацістага яснага дня, яснай заранкі маюць сімвалічнае значэнне. Яны перадаюць веру паэта ў свой народ як народ суверэнны, народ, якому ўласцівы глыбокі духоўны набытак, які здольны ўзбагаціць культуру іншых народаў.

Беларусь — мара, надзея, ідэя, якой Максім Багдановіч прысвяціў усё сваё жыццё. Бацькаўшчына, Беларусь — духоўная апора паэта. Верш «Пашня» ўражвае страснасцю, палымянасцю зместу. Ён яскрава, пераканальна перадае веру паэта ў лепшую будучыню беларускага народа, гонар за яе гістарычныя здзяйсненні. Паэт асуджае імкненні асобных дзеячаў паставіць родны край на калені, забараняючы, ахайваючы, вынішчаючы ўсё беларускае. Аўтар у вершы ўпэўнена сцвярджае думку, што народ беларускі не знік, ён жыве, заяўляе аб сваіх правах, аб сваім слаўным мінулым:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах, —

Успомню вострую браму святую

I ваякаў на грозных канях.

Патрыятычныя пачуцці паэта найбольш выразна выказаны ў наступных радках верша:

Маці родная, маці-краіна!

Не ўсцішыцца гэтакі боль...

Ты прабач. Ты прымі свайго сына,

За цябе яму ўмерці дазволь!

Тэма прыроды роднага краю — неад'емная частка тэмы Радзімы. Цыкл вершаў «У зачараваным царстве» — арыгінальны мастацкі малюнак самабытнага беларускага пейзажу. Усе гэтыя творы аб прыгажосці Радзімы, аб любові паэта да яе. Вобразы прыроды — сімвал вечнасці жыцця на зямлі, неўміручасці роднага краю.

Творы Максіма Багдановіча глыбока патрыятычныя. Яны вучаць любіць сваю Радзіму, беражліва, паважліва ставіцца да яго гісторыі, культуры, прыроды, нараджаюць пачуццё веры ў свой народ, гонару за яго дзейнасць.

0,0(0 оценок)
Ответ:
Kristin32
Kristin32
24.02.2022 03:38
Ціха зімою ў лесе. дрэвы пакрытыя снежнымі карункамі, яны як быццам спяць. высокія вяршыні елак ўпрыгожаны гіі гузоў, якімі кормяцца птушкі.  на паляне асабняком красуюцца маленечкія ялінкі. іх зусім занесла. якiя добрыя яны цяпер, якiя прыгожыя! завіруха пасерабрыла пышную прычоску стройных соснаў. глыбокі зімовы сон прыроды, але цепліцца жыцце пад сугробом. калі расчысціць гурбу да зямлі, то можна заўважыць кусцікі брусніцы, галінкі чарніцы і лісце іншых раслін. на лясных палянах бачныя сляды жывел: лісы, зайца-беляка,   лася.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота