Тэкст да заданняў 16 – 20. (1)Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае
таемныя чары, поўныя сумнага хараства. (2) Першыя зоры ўжо
замігцелі то тут, то там у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарам
узнімаўся кругам блішчасты месяц. (3) Дробныя белыя хмаркі
высцілалі дарожку сваімі лѐгкімі празрыстымі тканямі і купалі свае
танкарунныя кудры ў святле месяца. (4) Пахла зямлѐй, багата
акропленай расой. (5) У сяле чуліся гаворка і песні. (6) Вясѐлыя
маладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку,
тут яны натыкаліся на высокі бераг і беглі ўздоўж яго па лузе.
16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце:
1) паслядоўная;
2) паралельная.
17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з неаднароднымі дапасаванымі
азначэннямі.
18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і
граматычную аснову.
19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 3-га сказа.
20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 3-м сказе:
1) адзін;
2) два;
3) тры;
4) чатыры.
Объяснение:
Складаныя прыметнікі пішуцца разам, калі ўтвораны ад:
1) складанага назоўніка, які пішацца разам (светлагорскі, днепрапятроўскі, калінінградскі);
2) словазлучэння (г. зн. спалучэння галоўнага слова з залежным). Пры гэтым галоўнае слова з’яўляецца назоўнікам. Напрыклад, беласнежны (ад белы снег), даўгарукі (ад доўгія рукі), светлавалосы (ад светлыя валасы);
3) спалучэння прыметніка з прыслоўем, якія абазначаюць адно паняцце (вечназялёны, высакарослы). Калі абазначаюцца два паняцці, то такое спалучэнне пішацца асобна (занадта плаксівы, асабліва прыгожы, рэзка адмоўны, прама прапарцыянальны і інш.).
Складаныя прыметнікі пішуцца праз злучок (дэфіс), калі ўтвораны ад:
1) назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок (буда–кашалёўскі, івана–франкоўскі);
2) раўнапраўных па значэнні слоў (беспрацэнтна–выйгрышны, гісторыка–філалагічны). Паміж такімі словамі можна ўставіць злучнік і (руска–беларускі слоўнік, ці рускі і беларускі слоўнік);
3) слоў, якія абазначаюць якасць з дадатковым значэннем (адценне якасці). Напрыклад, светла–бурачковы, горка–салёны, кісла–салодкі;
4) прыметнікаў, якія паўтараюцца (шэры–шэры, цёмны–цёмны);
5) спалучэння назоўніка з прыметнікам, якія абазначаюць напрамкі свету (паўднёва–заходні, паўночна–ўсходні);
6) прыметнікаў з першай часткай усходне–, заходне–, паўднёва–, паўночна– (паўднёва–заходні вецер, Паўночна–Курыльскія астравы, Усходне–Кітайскае мора). Калі гэтыя часткі ўваходзяць у геаграфічную назву, то ўтвораны ад яе прыметнік (не геаграфічная назва) пішацца разам. Напрыклад, Заходняя Сібір і заходнесібірскі вецер (вецер з Заходняй Сібіры), але Заходне–Сібірская раўніна (Заходняя і Сібірская раўніна);
7) лічэбніка (запісаны лічбай) і прыметніка (9–метровы, 25–кіламетровы, але дзевяціметровы, дваццаціпяцікіламетровы);
8) імені і прозвішча (васіль–быкаўскі, іван–мележаўскі, леў–талстоўскі).
Добавь в лучший ответ ❤️☀️