В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

ТЭСТ Адасобленыя члены сказа
Варыянт 1
Трст А
А1. Адзначце, чым выражаюцца адасобленыя акалічнасці:
1) прыметнікамі;
2) дзеепрыслоўямі;
3) дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі;
4) назоўнікамі з прыназоўнікамі;
5) прыслоўямі.
А2. Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі:
1) Шуміць рака, вясёлая, жывая.
2) Лес, направа ад вёскі, гудзеў панура і грозна.
3) Аліна, уражаная шчырым прызнаннем сяброўкі, праслязiлася.
4) У кароткім кажушку, са стрэльбай за плячыма, ён абыходзіў лясныя ўладанні.
5) Пад нагамі шапацела золата лістоты, яшчэ не звялай, не прытаптанай дажджамі.
А3. Адзначце ўмовы адасаблення адзіночных азначэнняў:
1) калі яны знаходзяцца ў пачатку сказа;
2) калі на іх прыпадае значная сэнсавая нагрузка;
3) калі яны знаходзяцца ў канцы сказа;
4) калі яны маюць дадатковае акалічнаснае значэнне;
5) калі яны знаходзяцца пасля паяснёнага слова.
А4. Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі, якія абазначаюць прадметы і з'явы,
уключаныя ў шэраг іншых прадметаў ці з'яў:
1) Апрача сучаснай музыкі, Ірына Уладзіміраўна любіла слухаць Бетховена, Моцарта,
Шапэна.
2) У бабуліным пісьме нічога новага не было, акрамя сціслых звестак пра суседчынага
сына.
3) Увесь дзень, за выключэннем перапынку на абед, быў прысвечаны музеям і выставам.
4) У кнізе Янкі Брыля, акрамя апавяданняў, былі змешчаны эсэ і нарысы.
5) Ніхто, апрача Сяргея, не ўмеў так даверліва туліцца да дзядулевага пляча, так уважліва
слухаць ягоныя ўспаміны.
А5. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:
1) Вялікая літара можа выкарыстоўвацца як стылістычны сродак.
2) Выдатны псіхолаг Колас вельмі добра разумеў чалавечыя характары.
3) Марыю ведалі як выдатную спявачку з адменнай прафесійнай школай.
4) Максіма па прозвішчы Танка забыць я ніяк не магу.
5) Чыгуначны праваднік_ён вечна быў у дарозе.
А6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска:
1) Вясна спяшалася ў наш край радасна нават сонечна.
2) На будоўлі працавалі пераважна мужчыны.
3) Хутка_за якую хвіліну-дзве вучні ўжо былі ў аўтобусе.
4) Успаміны нашых бацькоў асабліва цікавыя.
5) Няўтульна зімой асабліва ў завіруху,
A7. Адзначце сказ, у якім на месцы пропуску ставіцца працяжнік:
1) Хмары паласуюць сухія без грымот маланкі.
2) Для беларускай народнай кулінарыі характэрна выкарыстанне розных
грыбоў_смажаных, тушаных, марынаваных,
3) Бацька яго ваенны ўрач Аўсееў у справы юнака-сына ўмешваўся мала,
4) Добра набірала сілы збажына асабліва азімыя.
5) На паўднёвы захад ад тракту недалёка ад Церабостыні, стаяў маёнтак пана Граінскага.
А8. Адзначце сказы з пунктуацыйнай памылкай:
1) Па страсе, не сціхаючы, сек дождж.
2) Мы прыходзім у клас, а, сабраўшыся, рыхтуемся да вечарыны.​

Показать ответ
Ответ:
Alesha2112
Alesha2112
06.05.2021 11:00

Ничего не поняла^_^

текс какой то мутный

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота