В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Тэст па тэме “Прыназоўнік”

1.Чым адрозніваюцца службовыя часціны мовы ад самастойных?
1) не бываюць асобна членамі сказа;
2) маюць пастаянныя і зменныя граматычныя прыметы;
3) не называюць ні прадметаў, ні прымет, ні колькасці;
4) могуць выконваць ролю любога члена сказа;
5) ужываюцца ў сказе толькі разам з самастойнымі часцінамі мовы.
2.Да якіх часцін мовы адносяцца прыназоўнікі?
1) да самастойных;
2) да службовых.
3.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі выражаюць прасторавыя
сэнсавыя адносіны:
1) сусед па парце; 5) гуляць на лузе;
2) глядзець на дарогу; 6) думаць пра хлеб;
3) гаварыць на беларускай мове; 7) сядзець над класным журналам.
4) хадзіць на Нёман;
4.Адзначце словазлучэнні, у якіх прыназоўнікі выражаюць часавыя
сэнсавыя адносіны:
1) стракацяць у бруснічніку; 5) перапісваць пасля праверкі;
2) спяваюць пад раніцу; 6) намоклы ад дажджу;
3) гойдацца на бярозках; 7) сляпы ад нараджэння.
4) паліць у печы;
5.Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на складаныя і састаўныя;
2) невытворныя і вытворныя;
3) адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і адпрыслоўныя.
6.Паводле структуры прыназоўнікі бываюць:
1) невытворныя і вытворныя;
2) адназоўнікавыя, аддзеяслоўныя і адпрыслоўныя складаныя і састаўныя.
7.Адзначце невытворныя прыназоўнікі:
1) вакол; 4) за;
2) дзеля; 5) праз;
3) замест; 6) цераз.
8.Адзначце вытворныя прыназоўнікі:
1) акрамя; 4) праз;
2) абапал; 5) сярод;
3) паблізу; 6) уздоўж.
9.Наступныя прыназоўнікі пішуцца разам (1), асобна(2), праз злучок (3):
(ад) імя ( ); (па) над ( ); (з) (па) над ( ); (у ) кірунку (да) ( ); (на) конт ( ); (у)
гонар ( ); (на) чале ( ); (у) поперак ( ).

Показать ответ
Ответ:
Мэри6669
Мэри6669
21.08.2020 11:47
Фразеологизмы подчеркнуты:

Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ.
Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. 
Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. 
Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву. 
0,0(0 оценок)
Ответ:
GHTU
GHTU
02.02.2020 17:22
Мне пашанцавала нарадзіцца ў адным з самых маладых і прыгожых гарадоў Беларусі - у Салігорску. Пра яго я і хачу Вам расказаць.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота