Устауце прапушчаныя литары, раскрыушы дзе трэба дужки. растауце неабходныя знаки прыпынку. прагрэла сонейка. з палеу и лясоу сышоу снег. на палянках з'явилися блакитныя пралески. убачыла их каця и нарвала букецик вясновых кветак. пакуль яна бегла да дому кветки завяли закрыли вочки. дзяучынка налила у слоик вады и паставила на падаконник дзе было не вяликае люстэрка. неузабаве кветки ажили и падняли галоуки. глядзи дачушка як хораша расцвили твае пралески сказала маци. гэта яны мама перад люстэрка прыхарошваюцца весела адказала каця. падбярыце назву тэксту. запишыце некальки пытанняу да тэксту. выпишыце адно словазлучэнне. зрабице яго письмо вы разбор.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
У некаторых словах націскное е не пад націскам чаргуецца з і: кветка – квітнець, цвет – цвісці, памерці – паміраць, здзерці – здзіраць, бляск – блішчаць, светлы – світаць, світанне, ветлівы – павітацца, усмешка – усміхацца, церці – выціраць, звон -- звінець.
У словах мітусня, мілагучны, вільготны, вінегрэт, міжволі, свістаць, сівы, пасівець, каліва, эліксір, гліняны і інш пішацца літара і.