В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
rollinz14
rollinz14
28.07.2022 05:13 •  Беларуская мова

виктарына па аповесци "непауторная вясна"
1) кольки часу не бачылися саша и пятро ?
2) ким была саша па прафесии?
3) чаму саша пашкадавала ,што аддала грошы бацьку ?
4) чаго баялася саша?
5) што акрвмя яблык знайшоу пятро у сваим партфели ?
6) што агульнага у сашы з любай?
7 ) якая навина усхвалявала пятро и марусю кали яны были у любы?
8) як рассталися пятро и люба ?
9) куды накиравауся пятро на переддыпломнуюпрактыку ?
10) на якую вайну прасилася саша ?
11) з ким сустрэлася саша у бальницы ?
12) за что саша не заплатила 3 рыбли?
13) якия змены адбылися у жыцци закаханых ?

Показать ответ
Ответ:
мопс22
мопс22
26.02.2020 22:54
Я заўсёды марыў пра сабаку. Але бацькі не хацелі мне яго купляць. Яны лічылі, што я недастаткова адказны. Яны думалі, што я не змагу сам за ім даглядаць, і ім давядзецца гуляць з ім рана раніцай і позна ўвечары ў любое надвор'е. Яны, вядома, мяне недаацэньвалі, але іх можна зразумець.
І вось у мінулым годзе за добрую вучобу мне нарэшце набылі сабаку. Яго парода - нямецкая аўчарка. Ён вельмі падобны на сабаку з фільма "Камісар Рэкс". Таму назваў я яго Рэксам. Ён такі ж разумны. Я з першага дня пачаў з ім займацца, дрэсіраваў яго. Зараз мой Рэкс ўжо ўмее падаваць лапу і голас. Я збіраюся яшчэ навучыць яго камандам "памры!" і "месца!". Каманды "фу!" і "апорт!" ён ужо ведае.
Рэкс вялікі. Ён ростам мне амаль па пояс. Ён добра сілкуецца, таму ў яго гладкая і шаўкавістая шэрсць. Мы сочым за яго рацыёнам. У Рэкса заўсёды збалансаванае харчаванне з вялікай колькасцю вітамінаў.
У Рэкса вялікія вострыя зубы. Ён з такой лёгкасцю распраўляецца з косткамі, што становіцца трошкі страшнавата. Але ён на самай справе настолькі добры пёс, што сябруе з усімі суседскімі катамі.
Хоць я ведаю, што Рэкс ніколі нікога не пакрыўдзіць, я ніколі не выводжу яго гуляць без ланцужка і намысніка, таму што ён вялікі і можа напалохаць людзей, асабліва дзяцей.
Я люблю свайго сабаку. Мне вельмі весела праводзіць з ім час. Ён мой лепшы сябар.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Ghostremel
Ghostremel
14.02.2023 10:52
Беларускае вяселле - гэта не толькі прыгожае свята, але і складаны рытуал. Традыцыйная беларускае вяселле працягваецца не адзін дзень і ўключае мноства абрадаў.
Спачатку жаніх павінен быў адпраўляцца ў дом нявесты. Перад гэтым яго сябры рыхтавалі вясельны поезд. Так зваліся падводы, аздобленыя званочкамі, стужкамі і кветкамі. Званочкі не толькі стваралі святочны настрой, але і, па павер'ях нашых продкаў, адпужвалі злых духаў. Затым бацькі благаслаўлялі сына і вясельны поезд адпраўляўся ў дарогу на выкуп нявесты. Выкупляць нявесту ехалі сам жаніх, яго хросная маці, сват і іншыя госці. Абавязак сабраць выкуп (грошы, прысмакі, гарэлку) ускладаўся на свата.
Тым часам у хаце нявесты рыхтаваліся да прыезду гасцей, гатавалі пачастунак. Сяброўкі дапамагалі нявесце апрануцца ў вясельны ўбор. Ён складаўся з сукенкі, чырвонага паяска, чырвоных боцікаў, белай фаты, вянка з кветак. Прычоска была простай - каса.
Калі прыбывалі госці, пачынаўся торг за нявесту. Ён вельмі падобны да гандля на рынку: адзін бок павышае цану, другі паніжае. Калі бакі дамовіліся, торг скончаны. Жаніх вёў нявесту да сябе дадому. Там былі накрытыя сталы. Госці рассаджваліся так: па адзін бок стала - госці жаніха, па другі - госці нявесты.
Пасля непрацяглага застолля ўсе ехалі ў царкву на вянчанне. Адтуль маладыя адпраўляліся на могілкі пакланіцца продкам. А ўжо адтуль - дадому. Але па дарозе дадому жаніх павінен быў перанесці нявесту на руках цераз сем мастоў.
Дома маладых сустракалі іх бацькі. Ім насустрач выносілі каравай. Яго трэба было пацалаваць, перш чым увайсці ў дом.
Вяселле адзначалі тры дні: як у доме жаніха, так і ў доме нявесты. У канцы ўрачыстасці дзялілі два каравая: адзін - госці жаніха, другі - госці нявесты. Пасля гэтага мама жаніха забірала ў маладое фату і давала ёй хустку.
Праз дзевяць дзён пасля вяселля ладзілі свята для бацькоў маладых. А ўжо пасля гэтага пачынаўся мядовы месяц.
Мне вельмі падабаюцца нашы старыя вясельныя традыцыі. Яны вельмі прыгожыя і душэўныя. Вельмі шкада, што яны не захаваліся да нашых дзён.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота