В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

якия маральна-этычныя нормы паводзин,неабходныя чалавеку у жыцци, сфармулявай у сваим творы василь быкау​ (жураулины крык)

Показать ответ
Ответ:
VasuHnoSasHHa
VasuHnoSasHHa
06.05.2022 22:21
Дзень выдаўся цёплы, па-красавіцку прыпякала сонца, але быў моцны вецер. Ён гнаў па небе рэдкія белыя воблачкі , свістаў у яшчэ голых галінах прысад. Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. Хутка падсыхалі дарогі, на пясчаных узгорках вецер ужо ўздымаў пыл, гнаў яго ў напоўненыя вясновай вадой лагчынкі. На вышэйшых мясцінах, дзе глеба падсыхала, аралі трактары. А з паўночнага боку хвойнікаў і ў глыбокіх ірвах яшчэ ляжаў чорны снег, спрасаваны вятрамі ,дзівосна парэзаны першымі веснавымі раўчукамі.
Саша не рызыкнуў ісці ў такі час карацейшай дарогай і пайшоў па шляху да райцэнтра, а адтуль па чыгунцы.
Ісці было прыемна і лёгка.
Была хвіліна калі Сашу хацелася вярнуцца назад. Але ён адчуваў,што ісці назад будзе цяжка, а яшчэ цяжэй будзе пасля. Думкі пра Жэню не дадуць яму нi сну нi спакою, і ў сэрцы будзе расці пакутлівы смутак. Ды і нельга спыняцца на паўдарозе. Вунь ужо зусім недалёка лес. Не даходзячы да яго , трэба павярнуць па шляху направа, мінуць невялікі бор, што ўразаўся ў поле вузкай касой,  а там і Ліпнікі. Бор гэты прасвечваўся з краю ў край, бо навокал было шмат пачарнелых пнёў. Надзвычай роўныя і высокія прыгажуні-сосны гойдаліся ад ветру, рыпелі і аднастойна, і ласкава шумелі сваімі верхавінамі (І. Шамякін).
0,0(0 оценок)
Ответ:
lenatolkina
lenatolkina
16.08.2022 15:37

Паступова сыходзіць снег. Абуджаецца прырода. Пачалі зелянець узмежкі і пожні, пайшла ў рост азімая рунь. Дзе-нідзе паказалася зялёная трава на лугах. Абсыхае зямля.

Залаціста-жоўтымі коцікамі ўпрыгожваюцца вербы, раскрываюцца пупышкі чырвонай бузіны, парэчак, расцвітаюць вольха і арэшнік.

З-пад пачарнелага мінула­годняга лісця сярод аголеных кустоў і дрэў блакітнеюць пралескі. Далікатнымі белы­мі зорачкамі цвіце кура­слеп, ружова-фіялетавымі су­квеццямі — чубатка, буйнымі ліловымі званочкамі — сон-трава. На шэрых лясных палянах ярка гараць жоўтыя буйныя шары пярэсны. Лотаць пазалаціла берагі рэк і канаў — яны сталі ярка-сонечнымі, зазіхацелі залатымі россыпамі лугі. Лёгкі марозік уранку яшчэ выбельвае цукрам дол. Але знясіленай зіме ўжо не ачуняць. Памякчэў, страціў сваю колішнюю калючасць вецер.

Пачынаюць распускацца дрэвы і кусты. Вербалоз распушыў свае каткі, пад якімі бзыкаюць чмялі. Пачула цяпло і выпаўзла працавітая мурашка. Вяртаюцца з далёкага падарожжа пералётныя птушкі. Высока ў небе днём і ноччу праплываюць чароды гусей, качак, кулікоў, жаваранкаў, шпакоў, драздоў, берасцянак… Птушкі ла­дзяць сабе гнёзды — пара на роднай зямлі і пра птушанят падумаць. Кожны новы дзень вясны дорыць новыя птушыныя галасы. Некаторыя спяваюць ноччу, іншыя — на світанні, днём. Ёсць птушкі, што спяваюць толькі з узыходам сонца.

Па-гаспадарску аглядае жытло і выкідвае смецце, нацяганае вераб’ямі, чорны з сінім адлівам шпак. Потым садзіцца на дрэва і заводзіць вясёлую песеньку, наспяваецца — і зноў за працу. Пазней прылятае сяброўка. Убачыўшы яе, шпак узмахвае крылцамі і заўзята свішча, стараецца ёй спадабацца: то шмыгне ў шпакоўню і высуне адтуль галоўку, то злятае на зямлю і схопіць якуюсьці саломінку ці пушынку і нясе ў домік.

На высокіх дрэвах бурліць-гамоніць жыццё ў гракоў. Яны ўсё вядуць «кватэрныя разборкі». Неўзабаве пачнуцца і ў іх клопаты. Пажвавела птаства. Да сініх прыцемкаў крычаць на дрэвах вароны, купкамі шчыруюць вераб’і, мітусліва носяцца ў паветры сарокі.

Неба паступова губляе сваю зімовую шэрасць, маладзее. Днём пераклікаецца галасамі пеўняў вуліца, пачынае пераклічку ў хлявах жывёла. Вясна!

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота