Заданне 1.паміж дзейнікам і выказнікам трэба паставіць працяжнік (выбраць).1) найвялікшыя асалода марыць.2)лункі на возеры як вокны ў казачнае падводнае царства.3)я не з баязліва на дзесятка.4) пяць і тры восем. заданне 2.знайсці аднасастаўныя сказы.1)на сэрцы ўсё яшчэ трывожна.2)не засыналыся,не спалася больш.3)бераг у копані круты.4)тут заўсёды табе дапамогуць.5)чырвоным рабін гарыць асенні лес.заданне 3.знайсці ў сказе граматычную аснову і выпісаць яе.1) тонкая гэта і складанае мудрасць - ведаць законы прыроды,яе норавы.заданне 4.устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй у сказе. напрыклад а5,б3,в1а)мора дыхала па-ранейшаму цеплынёй,радасцю,шчасцем,летам.б)ноч сыпанула ў вокны зорак майскіх.в) відзён той дуб з усіх дарог з галінамі пустымі.г) нядаўна тут жаўцела,святкуючы свой час,лагоднае бабіна лета|||1. дзейнік2. азначэнне3. акалічнасць4. дапаўненне5. выказнік.заданне 5.адзначце сказы састаўныя іменным выказнікам.1) сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне.2) яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах між чужых, незнаёмых людзей буду я табе сэрца трывожыць.3)мы тыя сінія арэлі зламаць ніколі не далі б.4) і стала торнаю дарогай сцяжынка вузкая мая.5) вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая.заданне 6.знайсці абагульнена-асабовы сказ і выпішыце яго граматычную аснову.1) незадоўга перад вечарам сабралася на дождж.2) як добра ў чэрвені ў жытным!
Слонім - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён быў заснаваны ў 1252 годзе.
Слонім - раённы цэнтр Гродзенскай вобласці. Насельніцтва Слоніма складае ўсяго каля 50 000 чалавек, а яго плошча - 46 квадратных кіламетраў.
Нягледзячы на невялікія памеры горада, тут ёсць чым палюбавацца. У сярэдзіне мінулага стагоддзя на ўскрайку Слоніма быў знойдзены слонімскі ідал, які цяпер захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Для аматараў архітэктуры ў горадзе ёсць праваслаўны сабор і каталіцкі храм. У дзесяці кіламетрах ад Слоніма знаходзіцца найвядомы Жыровіцкі праваслаўны манастыр.
Для тых, каму спадабаецца спорт, у горадзе пабудаваныя тры стадыёны. Тут таксама ёсць свой футбольны клуб, які называецца "Слонім". У Слонімскім раёне нарадзіўся вядомы беларускі спартсмен-лёгкаатлет Іван Ціхан.
Аматары прыроды могуць выехаць з горада і наведаць Слонімскі раён, сорак працэнтаў якога занятыя лясамі. Там можна збіраць грыбы і ягады. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Шчара і Іса, на скрыжаванні якіх і ўзнік горад Слонім. У гэтых рэках водзіцца шмат рыбы, якую можна лавіць.
Подробнее - на -
Объяснение:
Барыс Фішар у апавяданні Васіля Быкава “Жураўліны крык” – адзін з мужна загінулых байцоў групы, што абараняла адыход нашых войскаў у першыя дні вайны. Фішар – зусім не ваенны чалавек. Ён вучоны, кандыдат мастацтвазнаўства, інтэлігент. Але гэта не перашкаджае яму даказаць сваю годнасць і смеласць у абароне ад ворагаў.
Як прыйшла вайна, Барысу Фішару мінуў ужо трэці дзесятак. Ён захапляўся мастацтвам, яно было для яго цудам і найвышэйшым праяўленнем чалавечага духу. Дома ён захоўваў манаграфіі, малюнкі, рэпрадукцыі з альбомаў па жывапісу і скульптуры. Барыс Фішар маляваў і сам. У асноўным, тое, што бачыў навокал самога сябе. Хоць ён і не стаў вялікім мастаком, але цягам часу ўпэўніўся, што без мастацтва ягонае існаванне не мае сэнсу, захапіўся ім і звязаў з мастацтвам усё сваё жыццё.
Апынуўшыся сярод вайсковых, ён разумеў, што не мае патрэбных навыкаў, адчуваў сябе чужынцам, белай варонай, няўмекаю. Інтэлігенту з мастацкім складам думкі, яму прыходзілася цяжка сярод крыклівых сяржантаў і таварышаў па войску. Але вось прыйшла сапраўдная вайна. Няёмкасць, няўклюжасць у ваеннай справе Фішара пересталі турбаваць яго. Галоўным стала іншае – бараніцца ад ворагаў. Смелым, мужным байцом паказвае сябе кандыдат мастацтвазнаўства.
Адзін за адным гінуць героі апавядання ў няроўным баі. Мужна памірае і Барыс Фішар, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага.
Подробнее - на -
Объяснение: