В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
wiwhha
wiwhha
04.08.2021 18:34 •  Другие предметы

Прааналізуйце вершы «Мае думкі», «Мора», раскрыйце сутнасць іх рамантычна-сімвалічнай вобразнасці і алегарычнасці.

Показать ответ
Ответ:
liiiiiiiiiii
liiiiiiiiiii
17.04.2019 01:50
Не толькі ўздым, але і ўтаймаванне рэвалюцыйнай хвалі выявіліся ў лірыцы Цёткі, пра што сведчыць верш «Мае думкі». Пачаты ён быў у 1905 годзе, закончаны — у 1906 годзе. Гэта выразна патрыятычны верш, пра што сведчаць радкі: «Думаць ўсюды аб народзе, // Родны край усюды сніць». Лірычны герой паэтэсы хацеў бы стаць то «зярном пшаніцы», то «рэчкай быстрай», то «ветрам буйным». І ўсё — дзеля людзей, каб іх накарміць, напаіць. Урэшце, каб разбудзіць іх, бо «ад цямноты людзі спяць».
Заканчваецца верш даволі песімістычным прызнаннем «ветра»:
Я там біўся, я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
А ўсё ж такі не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..
Тады, у 1905 годзе, «народ свой голас» не «даў», рэвалюцыя не перамагла (гэта здарылася толькі ў 1917 г.). Адсюль — песімізм. Але гэта — аптымістычны песімізм (пра што сведчыць у цэлым «бадзёрая» інтанацыя твора).
Раз'юшанай марской стыхіяй здаецца ёй рэвалюцыя ў вершы "Мора" (яго падзагаловак — "Рэвалюцыя народная"). Шырокае, неабсяжнае мора становіцца неспакойным. Грыміць гром — і хвалі ўспененага мора ўздымаюцца да неба, рвуць берагі, змываюць векавыя горы і скалы.
Мора вуглем цяпер стала,
Мора з дна цяпер гарыць,
Мора скалы пазрывала,
Мора хоча горы змыць.
Раз'юшаная стыхія на моры — гэта барацьба паўстаўшых мас супраць самаўладства. І ніхто не можа стаць папярок народнаму гневу, які, як мора, крышыць і змятае на сваім шляху ўсё гнілое, старое, струхлелае. У такой бясстрашнай барацьбе нараджаюцца героі-гіганты, для якіх лепш загінуць, чым адступіць, здацца.
Такі бой вякамі жджэцца,
Такі бой гігантаў дасць,
У такім бою толькі грэцца,
У такім бою толькі пасць.
Паэзія Цёткі, якую можна ўпэўнена назваць летапісам рэвалюцыі 1905 г., уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сілу і моц працоўнага чалавека, які яшчэ так нядаўна пакорліва цярпеў прыніжэнне і прыгнёт.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота