В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
lora1981
lora1981
23.05.2020 00:51 •  Другие предметы

Прасачыце, як паказвае пісьменнік перажыванні дзяўчынкі. Якімі сродкамі перадае яе стан у крытычнай сітуацыі? Пташнікаў. Алені

Показать ответ
Ответ:
Mozgovoi1
Mozgovoi1
17.04.2019 01:50
Напачатку, калі Ірка прыйшла дадому і пачула пах мяса, убачыла кішкі ў драўляных начоўках і пачула “Лясное і лесам пахне”, дзяўчына не магла паверыць у тое, што яе аленя забілі. Яна адмовілася ад ежы. Аўтар перадае яе ўсхваляваную ўспышку пратэсту праз вялікую колькасць дзеясловаў: “дзе ўзялі?”, “не не буду есці!”, “не зачаплю”, “ускочыла, адсунула лаўку, выбегла”, “заплакала”.
Пасля, Ірка да апошняга чакала, што прыдуць алені, але яны не з’яўляліся. Дзяўчынка вырашыла шукаць іх, адзеўшы лыжы, не пабаяўшыся марозу, яна кінулася ў лес:
“Але ж зноў узяўся мароз: там, дзе заходзіць сонца, — чырвонае неба і ўгары раз’ехаліся хмары. Яны цяжкія, густыя і цёмныя. І нізкія-нізкія, за  сосны чапляюцца. Холадна ў пальцы: настыла дрэва, — Ірка часта бярэ кійкі пад паху і тады бяжыць па снезе, хукаючы ў рукі. Заінелі вейкі, не  чуваць шчок, пякло, цяпер перастала; добра, што яна надзела бацькаву старую вушанку — хоць не холадна ў вушы. Ірка часта спыняецца ля рэчкі, прыкладае да  шчакі руку і крычыць на ўвесь лес: — Цяля-а... Цяля-а... Цяляты мае, цяляты...«Я-я-а» — дражніцца з Паліка рэха, глухое, далёкае.”
У дзяўчынкі было цяжка на сэрцы:
“Цямнелася. Ірцы хацелася плакаць, хацелася вярнуцца дамоў. Яна доўга стаяла, пачынаючы мерзнуць. Падгіналіся разамлелыя ногі, — тады хацелася сесці; марыў сон.”
І калі яна нарэшце заўважыла аленей, зразумела, што сярод іх няма рагатага. Алені ўбачылі яе і пачалі ўцякаць. Аўтар перадае перажыванні дзяўчыны праз яе ўнутраную мову:
“Яна баялася, каб не згубіць аленяў, бо згубіш — прапала. Яны збягуць. Збягуць у Аўгустоўскія лясы. А можа, рагаты збег ужо туды, кінуўшы сваіх? Не. Рагаты — добры, ён не збяжыць, ён вось зараз выскачыць ім напярэймы. Толькі чым Ірка тады пакорміць яго?”
Калі дзяўчынцы стала зусім дрэнна, то аўтар перадае гэта праз стан прыроды, які бачыўся Ірке, перад тым, як яна страціла прытомнасць:
“Чамусьці неба пачало рабіцца зялёным-зялёным. Гэта зоркі...”
«Па полі бегалі зялёныя алені».
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота