В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География

Што характэрна для беларускай палемічнай літаратуры барока як жанру публіцыстыкі?

Показать ответ
Ответ:
3toH
3toH
17.04.2019 01:50
Барока абумовіла з’яўленне палемічнай літаратуры як асобнага жанру. У канцы ХVІ стагоддзя ў шматмоўнай літаратуры Беларусі распачалася спрэчка вакол мэт і прынцыпаў аб’яднання дзвюх хрысціянскіх канфесій — усходняй, праваслаўнай, і заходняй, каталіцкай. Асабліва яркі след у палемічнай літаратуры Беларусі пакінулі Іпацій Пацей, Хрыстафор Філалет, Мялецій Сматрыцкі, браты Стафан і Лаўрэнцій Зізаніі, Афанасій Філіповіч і інш. Адны з іх (Х. Філалет, С. Зізаній, Л. Зізаній, А. Філіповіч) у сваіх вострапубліцыстычных, разнажанравых творах (слова, казанне, катэхізіс, дыярыуш) абаранялі прынцыпы праваслаўя, рэзка выступалі супраць уз’яднання яго з каталіцызмам. Другія (І. Пацей) з не меншым пафасам і літаратурным майстэрствам даказвалі неабходнасць кампрамісу ўсходняй і заходняй цэркваў з захаваннем праваслаўнай абраднасці пры верхавенстве Папы Рымскага. Трэція, як М. Сматрыцкі, вагаючыся паміж гэтымі двума канфесійнымі палюсамі, урэшце прыходзілі да ўніяцтва. Палемічная барокавая літаратура Беларусі заслугоўвае ўвагі і з іншага боку. «Продкі беларусаў для “зняцця” натуральных супярэчнасцей і непазбежных канфліктаў — сацыяльных, этнічных, канфесійных, міжна-родных — абіралі не сілавыя, збройныя метады, не шлях фізічнага знішчэння ворага (апанента), а пераносілі барацьбу ў інтэлектуальную сферу, надавалі ёй формы свабоднай, адкрытай дыскусіі на старонках друкаваных і рукапісных твораў» (І. Саверчанка). Усе названыя вышэй аўтары вылучаліся не толькі своеасаблівым байцоўскім характарам, але і значным літаратурным талентам, высокай адукаванасцю. Пісьменнікі звярталіся да народнай творчасці (прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, устойлівыя параўнанні), жывой гутарковай мовы. Стыль тэкстаў вызначаўся спалучэннем просьбаў, пытанняў, заклікаў, дакораў, асуджэнняў, зваротам да навацый тагачаснай паэтыкі і рыторыкі (вузкаўжывальная лексіка, розныя тропы, сінтаксічныя фігуры і г. д.), спакойны аповед у іх пераходзіў у з’едлівую сатыру, развага суседнічала з іроніяй і інш. Творы палемістаў насычаны фальклорнай, міфалагічнай і біблейскай сімволікай, зваротамі да заходнееўрапейскай гуманістычнай літаратуры.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота