В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
Tatuhenka3
Tatuhenka3
04.08.2021 18:34 •  Другие предметы

Што вы можаце сказаць пра шматмоўную літаратуру Беларусі эпохі Адраджэння?

Показать ответ
Ответ:
vikabosch
vikabosch
17.04.2019 01:50
У тагачаснай літаратуры Беларусі ўзаемадзейнічалі ўсход-нія, візантыйска-праваслаўныя, і заходнія, лаціна-каталіцкія, традыцыі. Гэта прывяло да існавання беларускага пісьменства адначасова на чатырох мовах. Апрача старабеларускай, творы пісаліся на стараславянскай (беларускай рэдакцыі), лацінскай і польскай мовах. Беларускамоўная творчасць і творчасць на стараславянскай (беларускай рэдакцыі) мове, якая падтрымлівалася дзяржаўнасцю беларускай мовы, шырока ўвасаблялася ў рэлігійнай літаратуры (Біблія ў перакладзе Францыска Скарыны, «Катэхізіс» Сымона Буднага, «Евангелле» Васіля Цяпінскага), паэзіі («Храналогія» і «Эпікграмы» Андрэя Рымшы), летапісах («Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца»), эпі-сталярыі («Лісты» Філона Кміты-Чарнабыльскага), мемуарах («Дыярыуш» Фёдара Еўлашоўскага), перакладной свецкай літаратуры («Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра пабоішча Мамая», «Гісторыя пра Атылу, караля Угорскага»). Звярталіся нярэдка беларускія аўтары і да польскай мовы («Дзесяцігадовая Аповесць» Андрэя Рымшы, «Перагрынацыя» Мікалая Крыштофа Радзівіла, «Пасольства Льва Сапегі да вялікага князя маскоўскага» Гальяша Пель-грымоўскага, «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага). Пашырана была і літаратура на лацінскай мове (паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра», Яна Вісліцкага «Пруская вайна», творы Беняша Буднага, Андрэя Волана, Міхалона Літвіна, Яна Радвана і інш.). З 324 кніг, выдадзеных у ХVІ стагоддзі толькі ў друкарнях Вільні і Еўя, на беларускай і стараславянскай мовах з’явілася 50, на польскай — 114 і на лацінскай — 151. З 374 кніг, якія выйшлі з 1600 па 1625 год у розных беларускіх друкарнях  (у тым ліку ў Брэсце, Нясвіжы, Лоску, Любчы і інш.), 56 выкарысталі беларускую і стараславянскую мовы, 202 — польскую і 107 — лацінскую.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота