Напрыклад, аўтар у вершы гаворыць, што чалавек памірае, калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём. У гэтым радку прысутнічае падтэкст. Чалавек, безумоўна, фізічна не памрэ, калі перастане радавацца і здзіўляцца жыццю. Аўтар, сцвярджаючы гэта, меў на ўвазе, што «жывым», сапраўдным лічаць толькі чалавека з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Гэтачалавек, які верыць, што яму ўсё па сілах, што недасягальнага няма; верыць у перамогу дабра і змагаецца з няпраўдаю; захапляецца прыгажосцю жыцця і здольны ўбачыць у адной расінцы цэлае сонца. Толькі ён заслугоўвае звання чалавека.