В
Все
М
Математика
А
Английский язык
Х
Химия
Э
Экономика
П
Право
И
Информатика
У
Українська мова
Қ
Қазақ тiлi
О
ОБЖ
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
У
Українська література
М
Музыка
П
Психология
А
Алгебра
Л
Литература
Б
Биология
М
МХК
О
Окружающий мир
О
Обществознание
И
История
Г
Геометрия
Ф
Французский язык
Ф
Физика
Д
Другие предметы
Р
Русский язык
Г
География
dem0N1
dem0N1
04.08.2021 18:34 •  Другие предметы

Як намаляваны вобраз зубра ў паэме? Дайце характарыстыку зубра, падмацоўваючы свой адказ цытатамі з твора.

Показать ответ
Ответ:
konoplya88
konoplya88
17.04.2019 01:50
Цэнтральным героем “Песні…” з’яўляецца зубр:
“Вось ён - бізон наш, што ў нас называецца зубрам!
Масці паджарай, як мешанка, бурай і чорнай,
Быццам з вякоў у вякі пераходзіў праз горны
І гартаваўся, сабраўшы адценні стагоддзяў.”
Мікола Гусоўскі, расказваючы пра зубра, услаўляе яго прыгажосць, постаць, магутнасць, сілу, яго веліч над усімі астатнімі жыхарамі лесу.
“Лютасцю больш небяспечны, чым люты драпежнік,
Зубр для людзей не страшны, не чапай — не зачэпіць,
Будзе стаяць як укопаны— пастыр на варце,
Не страпянецца, а позіркам пасціць няспынна…”
“Смелы, і ў гэтым няма яму роўнага зверу
Ў свеце жывёльным пушчанскага краю…”
Асновай твора з'яўляецца сутыкненне паміж зубрам і людзьмі, паляванне на зубра. Жывёла з усіх сіл імкнецца выжыць, уся душа зубра напоўнена нянавісцю да тых, хто захацеў яе пакрыўдзіць, хто замахнуўся на яе незалежнасць і жыццё. Звер з апошніх намаганняў імкнецца адпомсціць за свае раны, за кроў.
Зубр у паэме з’яўляецца своеасаблівай эмблемай Радзімы паэта — Вялікага Княства Літоўскага, яго даўняй магутнасці і багацці. У вобразе зубра М. Гусоўскі паказаў беларускі народ. Нораў зубра — хіба гэта не адметны характар беларуса: моцны, непакорны, міралюбівы, спакойны, незвычайна добры. І, наадварот, калі ён абараняецца ад тых, хто ідзе на яго з мячом, то паўстае страшным, бязлітасным, помсцячым ворагам «і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыццё».
“Страшная прагнасць у звера адпомсціць, сквітацца
З ворагамі сілай сваёй і за кроў, і за раны…”
Ачалавечванне зубра відаць ва ўсім, нават калі паэт засяроджвае ўвагу на паводзінах зубрынага статка. Ухваліўшы гарманічныя адносіны ў зубрынай сям’і, аўтар пераносіць іх на паводзіны ў людскіх сем’ях, заклікае людзей да гуманных узаемадачыненняў.
“Вернасць у парах зубрыных адной толькі смерцю
Можа парушыцца: скажам, самца забадалі —
І аўдавелая матка вяртаецца ў статак… ”
Безліч радкоў прысвячае паэт незвычайнасці і яркасці самога абраду палявання на зубра. Падрабязна і дэталёва ён апісвае тое, як спачатку заганяюць зубра ў загон, як на яго сыплецца цэлы град стрэл і коп’яў, як раз’юшаны звер гатовы крушыць і ламаць, зносіць усё на сваім шляху, «як лавіна з гары». Дужы зубр, «пушчаў жыхар», паводзіць сябе ваяўніча, нястрымна, дзіка:
Грозны і страшны цяпер гэты лясны велікан
Гневам напяты ўвесь, шыбуе праз пні і калоды,
Прагнучы, як наталіць ярасць крывёю ахвяр.
Адна з самых драматычных старонак паэмы — сцэна смерці зубра, дзе гучаць словы-прысуд жорсткасці і бесчалавечнасці:
Смерцю маёй пацяшацца сышліся? Чакайце ж,
Я пакажу вам забойства — вякі не забудуць!
З храпам набраўшы паветра, разявіўшы пашчу,
Рыкам усіх аглушыў, скалануў наваколле...
Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся
Шумнай дуброве: «Даруй, мая родная, ўсё мне».
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Другие предметы
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота