Ф. Багушэвіч як пісьменнік-рэаліст быў нераўнадушны да сацыяльнай несправядлівасці, да няпраўды. Ён добра ведаў, што ў гэтай несправядлівасці найперш вінаваты не простыя людзі, якія не маюць ні матэрыяльных даброт, ні ўлады, а паны, якія праўду калісьці пахавалі, «каменем накрылі, зямлю пааралі». І ў вершы «Ахвяра» паэт ад імя селяніна просіць: «Маліся ж, бабулька, да Бога, // Каб я панам ніколі не быў…» Увесь верш — своеасаблівае тлумачэнне «панскіх заган». Прычым гэтае тлумачэнне ідзе ў форме пажадання самому сабе. Паэт у сваёй малітве да Бога зыходзіць з традыцыйных хрысціянскіх пастулатаў, зафіксаваных яшчэ ў дзесяці запаведзях Хрыста (не забі, не ўкрадзі, палюбі бліжняга, як самога сябе, і г. д.): каб «не жадаў бы ніколі чужога», «каб людзей прызнаваў за братоў», «чужых жон каб не вёў да граху», «каб па двойчы мне грошы не браць за праданы кусочак раллі»… Працуючы следчым і адвакатам, Ф. Багушэвіч не раз сустракаўся з антымаральнымі, антыхрысціянскімі, грахоўнымі ўчынкамі прадстаўнікоў пануючых класаў. Разам з тым у сферу маральных каштоўнасцей паэт уключае і нешта новае, а менавіта нацыянальна-патрыятычнае: «каб за край быў умёрці гатоў», «каб не прагнуў айчызны чужых», «каб не здрадзіў за грошы свой люд», «каб сваю мне зямельку араць // І умёрці на ёй хоць калі»… Несумненна, у тагачаснай інтэлігенцыі (па-іншаму — панства) Ф. Багушэвіч бачыў недахоп гэтых якасцей, таму ў канцы свайго верша «Ахвяра» ён яшчэ раз нагадвае бабульцы:
Дык прасі ж ты у Бога, малі,
Каб я панам ніколі не быў!
У зборным вобразе пана паэт увасобіў увогуле ўсіх прадстаўнікоў улады, прыгнятальнікаў працоўнага чалавека. Як сялянскі адвакат (і не толькі ў прафесійным сэнсе, але і ў пераносным), Ф. Багушэвіч усюды і заўсёды быў на баку пакрыўджаных.
Дык прасі ж ты у Бога, малі,
Каб я панам ніколі не быў!
У зборным вобразе пана паэт увасобіў увогуле ўсіх прадстаўнікоў улады, прыгнятальнікаў працоўнага чалавека. Як сялянскі адвакат (і не толькі ў прафесійным сэнсе, але і ў пераносным), Ф. Багушэвіч усюды і заўсёды быў на баку пакрыўджаных.