Як вызначаў этнічныя межы Беларусі Ф. Багушэвіч? Адшукайце ў даступных вам выданнях «Карту беларускага племені» акадэміка Я. Карскага, супастаўце яе з развагамі пісьменніка.
Аўтар «Прадмовы» акрэслівае межы Беларусі. Ён канкрэтна адказваў на пытанне: «Гдзе ж цяпер Беларусь?» Разуменне «мова — народ» ён лагічна разгортваў у трыяду «мова — народ — краіна» і адказваў на гэта пытанне наступным чынам: «Там, братцы, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак…» Гэта акрэсленне Беларусі, па сутнасці, супадае з вывадамі буйнога вучонага, заснавальніка беларусазнаўства акадэміка Яўхіма Карскага, які прыблізна ў той самы час даследаваў розныя гаворкі беларускай мовы і складаў сваю вядомую «Карту беларускага племені».